З Мiнска ад Свята-Духава кафедральнага сабора адправiцца ў шлях навукова-асветная экспедыцыя «Дарога
Кар. БЕЛТА
З Мiнска ад Свята-Духава кафедральнага сабора адправiцца ў шлях навукова-асветная экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. Яна прадоўжыцца з 30 жнiўня па 3 верасня, завяршыўшы свой маршрут у Паставах, i стане па традыцыi неад’емнай часткай святкавання Дня беларускага пiсьменства. Аб гэтым паведамiла на пасяджэннi першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч.
Маршрут пройдзе па трох абласцях рэспублiкi — Мiнскай, Гродзенскай i Вiцебскай. Удзельнiкi наведаюць Беразiно, Крупкi, Плешчанiцы, Вiлейку, Мядзел, Пiлькаўшчыну, дзiцячы аздараўленчы лагер «Зубраня». У складзе ўдзельнiкаў экспедыцыi «Дарога да святыняў» — вучоныя, пiсьменнiкi, рэлiгiйныя дзеячы, журналiсты, — тыя, хто ўжо не адзiн год праводзiць сустрэчы ў школах, Дамах культуры, асвячаючы Жыватворным агнём храмы, манастыры, каплiцы i крынiцы, несучы святло духоўнасцi i прапагандуючы беларускае слова ў розных кутках краiны, адзначыла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Мiнска ад Свята-Духава кафедральнага сабора адправiцца ў шлях навукова-асветная экспедыцыя «Дарога Яна прадоўжыцца з 30 жнiўня па 3 верасня, завяршыўшы свой маршрут у Паставах, i стане па традыцыi неад’емнай часткай святкавання Дня беларускага пiсьм
|
|