Дзень беларускага пiсьменства ў Паставах: падрыхтоўка актывізуецца
Кар. БЕЛТА
Усе падрыхтоўчыя работы па добраўпарадкаванню горада Паставы павiнны быць завершаны да 20 жнiўня. Такую задачу паставiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Аляксандр Косiнец на пасяджэннi арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства.
Нагадаем, што ў гэтым годзе свята пiсьменства адбудзецца ў адным з самых старажытных гарадоў Вiцебскай вобласцi — у Паставах. Першае згадванне аб горадзе датуецца ў летапiсах 1409 годам. Аляксандр Косiнец азнаёмiўся з ходам будаўнiча-аддзелачных работ, якiя праводзяцца ў гiстарычным цэнтры горада. Ён даў дакладныя ўказаннi аб тэрмiнах завяршэння будаўнiчых i аддзелачных работ, цiкавiўся якасцю выкарыстаных матэрыялаў. «Людзi, якiя жывуць у гэтым населеным пункце, павiнны атрымаць да свята прыгожы, добраўпарадкаваны i абноўлены горад», — падкрэслiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе падрыхтоўчыя работы па добраўпарадкаванню горада Паставы павiнны быць завершаны да 20 жнiўня. Такую задачу паставiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Аляк
|
|