21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ордэн Мацi — самым лепшым

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Днямi дванаццаць шматдзетных мацi з Мiнскай вобласцi атрымалi ордэн Мацi. Такiм чынам, ужо 976 жанчын Мiншчыны ўзнагароджаны гэтым ордэнам.

Зараз на Мiншчыне каля дзевяцi тысяч сем’яў, якiя маюць па трое i больш дзяцей. Выхоўваюцца ў iх 29 тысяч будучых грамадзян краiны. Паводле слоў старшынi камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнаблвыканкама Алы Мiкалуцкай, галоўнай праблемай шматдзетных сем’яў да апошняга часу заставалася жыллё. Аднак у сувязi з ростам выдаткаў з абласнога бюджэту (а зараз гэта — 81 працэнт ад агульнай сумы) кватэрнае пытанне для сем’яў з дзецьмi вырашаецца.

— Кожная шматдзетная сям’я вобласцi абследаваная мясцовымi органамi сацыяльнай абароны. Вызначана, у якiх жыллёвых умовах гадуюцца дзецi, цi адпавядае памер заработнай платы бацькоў неабходнаму ўзроўню. Мы дапамагаем i ў набыццi бытавых рэчаў. Па дагавору з банкам, усе шматдзетныя сем’i могуць разлiчваць на прадастаўленне iм iльготнага крэдыту на будаўнiцтва кватэр або ўласнага дома, — кажа Ала Мiкалуцкая. — На паляпшэнне жыллёвых умоў летась было выдаткавана каля мiльярда рублёў аднаразовых субсiдый. Сем’ям, у якiх выхоўваюцца пяць i больш дзяцей, абласны выканаўчы камiтэт прадастаўляе сацыяльнае жыллё.

Шматдзетная мацi можа разлiчваць i на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. За апошнiя пяць гадоў гэта дазволiла падтрымаць больш за пяць з паловай тысяч сем’яў. З 2006 года павялiчылася i сума штомесячных дзяржаўных дапамог на дзяцей. Зараз яна складае 105 630 рублёў. У сувязi са змяненнямi ў заканадаўстве кожны квартал, пры павелiчэннi бюджэту пражытачнага мiнiмуму, большымi становяцца i гэтыя выплаты.

— Мы падтрымлiваем сем’i i пры вырашэннi iншых праблем. Напрыклад, падрыхтоўка дзяцей да новага навучальнага года ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў. Ордэн Мацi — гэта не толькi ганаровы знак. Жанчыне адразу ж уручаецца i грашовая дапамога ў памеры дзесяцi базавых велiчынь, — працягвае Ала Мiкалуцкая. — Для шматдзетных мацi адчынiлiся сацыяльныя цырульнi, у Мiнскiм i Смалявiцкiм раёнах можна скарыстацца паслугамi нянькi. Усе гэтыя выгоды прадастаўляюцца бязвыплатна.

Ордэн Мацi ўручаецца не ўсiм. Два-тры разы на год выбiраюцца толькi лепшыя. Каб вызначыць iх, у вобласцi праводзяцца своеасаблiвыя конкурсы на званне найбольш «прэстыжнай» шматдзетнай сям’i Мiншчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi дванаццаць шматдзетных мацi з Мiнскай вобласцi атрымалi ордэн Мацi. Такiм чынам, ужо 976 жанчын Мiншчыны ўзнагароджаны гэтым ордэнам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика