Любiш з сабакам гуляць — любi за iм прыбiраць
Юлiя ХАДНЕВIЧ
На вулiцы пры сабе неабходна мець шуфлiк i полiэтыленавы мяшок
Абаронца, лепшы сябар, паказчык сацыяльнага статусу свайго гаспадара, а часам — прыемная дзiўная iстота, якая патрабуе ў абыходжаннi выключнай далiкатнасцi — сабака не адно ўжо стагоддзе займае асобнае месца ў жыццi чалавека. З iншага боку, сабакi, як аказалася, яшчэ i станоўча ўплываюць на здароўе: паводле статыстыкi, уладары хатняй жывёлы ў 4 разы лягчэй пераносяць сардэчныя прыступы, а пажылыя людзi на 21 працэнт менш наведваюць урачоў, маюць меншы крывяны цiск i лепшую структуру скуры. Утрыманне i догляд сабакi залежаць ад пэўных асаблiвасцяў пароды, але адна рэч актуальная для ўсiх. — Шмат фiксуем парушэнняў правiлаў выгулу сабак, — расказвае Раiса Кузняцова, галоўны спецыялiст добраўпарадкавання i санiтарнага стану Галоўнага вытворчага ўпраўлення Мiнгарвыканкама. — За I квартал гэтага года адбылося 313 рэйдаў, у вынiку якiх зроблена 116 прадпiсанняў i аштрафавана 74 гаспадары сабак на суму каля 2,8 млн рублёў. Падчас рэйду, якi ажыццяўляюць майстар i ўчастковы iнспектар, фiксуецца выкананне гаспадарамi сабак iснуючых правiлаў: у месцах агульнага карыстання гуляць з жывёлай можна толькi трымаючы яе на кароткiм павадку (акрамя дэкаратыўных парод вышынёй да 25 см у карку i шчанят ва ўзросце да 3 месяцаў). Асобам, якiя знаходзяцца ў стане алкагольнага i наркатычнага ап’янення, i непаўналетнiм забаронена выгульваць патэнцыяльна небяспечных парод (у Беларусi да такiх адносiцца 40 парод). Акрамя таго, пры сабе неабходна мець шуфлiк i полiэтыленавы мяшок для утылiзацыi сабачых экскрэментаў. — Прабачце, але ж апошняе можа выклiкаць усмешку: калi з сабакам дэкаратыўнай пароды яшчэ паходзiш з шуфлiкам, то як жа дагледзець прадстаўнiкоў больш энергiчных парод, такiх, напрыклад, як даберман цi ратвейлер?.. — Так, жарты жартамi, але я не думаю, што малым дзецям i iх мацi так ужо прыемна гуляць па дзiцячай пляцоўцы, дзе ранкам гулялi сабакi. Гэта пытанне элементарнай павагi. Недапушчальна, калi бабулi «гуляюць» з сабакам, стоячы на ганку ў тапках: яны ж не бачаць, што робiць iх гадаванец. Калi нашы супрацоўнiкi зафiксуюць такую сiтуацыю, то спачатку правядуць адпаведную тлумачальную гутарку. Але пры яе паўтарэннi маюць права аштрафаваць (да 10 базавых велiчынь). Штраф — гэта ўжо крайняя мера. У прафiлактычных мэтах мы вывешваем адпаведную iнфармацыю ў ЖЭСах. Многiя, напэўна, бачылi напамiн аб правiлах выгулу сабак i на зваротным баку жыроўкi з кватэрнай платай. — А якiя тэрыторыi прызначаны для выгулу сабак? У якiм выпадку гаспадару жывёлы могуць зрабiць заўвагу? Ля шматкватэрных дамоў хапае тэрыторый, якiя маюць, так бы мовiць, «занядбаныя» краявiды, але разам з тым на iх ёсць дзiцячыя арэлi? — Выгул жывёлы павiнен ажыццяўляцца на так званых пляцоўках цi спецыяльна прызначаных для гэтага месцах (з пералiкам можна азнаёмiцца на адпаведным стэндзе ў ЖЭСе па месцы жыхарства). Рознiца памiж iмi ў аснашчэннi: на пляцоўках ёсць абсталяванне для трэнiроўкi сабак. Па стану на 1 студзеня 2006 г. у Мiнску — 125 месцаў (сярэдняя плошча аднаго — 1000 м2) i 44 пляцоўкi, але ў вынiку iмклiвай забудовы iх колькасць скарачаецца. Хоць у такiм выпадку мы i абавязваем забудоўшчыкаў матэрыяльна кампенсаваць жыллёва-эксплуатацыйнай службе раёна ўпарадкаванне новых пляцовак. Так, на 2006 г. у Мiнску запланаваны рамонт 18 пляцовак: 8 у Маскоўскiм раёне, 5 — у Кастрычнiцкiм, 3 — у Партызанскiм, 1 — у Першамайскiм, 4 — у Савецкiм раёне. Таксама плануецца будаўнiцтва 12 пляцовак: 2 — у Заводскiм раёне (вул. Варвашэнi, Байкальская), 2 — у Ленiнскiм (вул. Якубава, Гараўца), 2 — у Кастрычнiцкiм (вул. Кiжаватава, Варанянскага), 4 — у Першамайскiм (вул. Калiноўскага, Вадалажскага), 2 — у Цэнтральным (вул. Цiмiразева, зав. Новавiленскi). — I ўсё ж такi, згадзiцеся, выконвае правiлы выгулу сабак меншая частка насельнiцтва. На ваш погляд, як можна змянiць гэтую сiтуацыю? — Як я адзначыла вышэй, гэта пытанне агульнай выхаванасцi чалавека i яго павагi да навакольнага асяроддзя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абаронца, лепшы сябар, паказчык сацыяльнага статусу свайго гаспадара, а часам — прыемная дзiўная iстота, якая патрабуе ў абыходжаннi выключнай далiкат |
|