На здароўi не зэканомiш
Барыс ПРАКОПЧЫК
Рыхтуючыся да паездкi ў замежную дзяржаву, трэба памятаць, што ўсюды медыцынская дапамога — паслуга платная. Таму варта задумацца, што больш эканомна: спадзявацца, што пашанцуе, альбо, калi раптам нешта здарылася са здароўем, выкласцi даволi значную суму на лячэнне? Цi, магчыма, крыху патрацiцца, купiць беларускi страхавы полiс i не баяцца нечаканасцяў у падарожжы?
Выбiраючы краiну для падарожжа, карысна пракансультавацца са сваiм доктарам, паколькi некаторыя захворваннi пачынаюць праяўляцца пры рэзкай змене клiмату. Спецыялiсты таксама нагадваюць, што вада ў розных крынiцах зямлi адрознiваецца па саставу, чысцiнi i таму нiхто не дасць вам гарантыi, што яе ўжыванне не адаб’ецца на вашым здароўi. А значыць, у невядомай краiне лепш за ўсё пiць газаваную альбо спецыяльную пiтную ваду з бутэлек. Яшчэ адна прапiсная iсцiна: не старайцеся загарэць за адзiн дзень. Сонца вельмi каварнае, i тыя, хто iм не спешчаны, могуць не атрымаць нiчога, акрамя сонечных апёкаў i алергii. Каб пазбегнуць гэтых непрыемнасцяў, выкарыстоўвайце ахоўныя сродкi i дакладна прадумвайце час для прыняцця сонечных ваннаў. Самая высокая сонечная актыўнасць назiраецца, як правiла, з 13 да 15 гадзiн. Пазагаралi, паплавалi, цяпер можна i падсiлкавацца, тым больш што ў рэстаране багацце розных страў. Але зноў жа трэба быць пiльным i не захапляцца занадта вострай, экзатычнай ежай, бо вашаму арганiзму неабходна адаптавацца да мясцовай кухнi, а iнакш магчымыя непрыемнасцi са страўнiкам. Прытрымлiваючыся гэтых няхiтрых парад, вам не давядзецца глытаць на адпачынку лекi i наведваць урачоў. А калi ўсё ж у замежжы спатрэбiцца медыцынская дапамога, то вашы праблемы вырашыць страхавы полiс, якi, дарэчы, у многiх турфiрмаў можна набыць разам з пуцёўкай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыхтуючыся да паездкi ў замежную дзяржаву, трэба памятаць, што ўсюды медыцынская дапамога — паслуга платная
|
|