Дзе шукаць невядомае?
Вiкторыя ЗДЗЯРСКАЯ
Праходзiць чацвёрты этап абвешчанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь яшчэ ў 1992 годзе Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў «Наш край».
Незвычайная экспедыцыя створана на базе вучэбных калектываў, саветаў музеяў, гурткоў пазашкольных устаноў i аб’яднанняў ва ўсiх рэгiёнах краiны з адной мэтай — дзеля адкрыцця малавядомых, малавывучаных падзей, фактаў гiсторыi, помнiкаў мастацкай культуры, забытых iмёнаў славутых землякоў, для дасканалага вывучэння геаграфii, этнаграфii, археалогii i фальклору. Разам з тым юныя краязнаўцы знаходзяць шмат цiкавых фактаў i пра добра вядомае. — Распрацаваны спецыяльныя праграмы, па якiх вядзецца доследная праца, на чацвёртым этапе экспедыцыi прапануюцца такiя накiрункi дзейнасцi, як адраджэнне гiстарычнай памяцi, культурная спадчына, старонкi ваеннай гiсторыi, славутыя iмёны Бацькаўшчыны, — адзначае Аляксандра Кравец, загадчык аддзела краязнаўства Рэспублiканскага цэнтра турызму i краязнаўства вучнёўскай моладзi. Напрыклад, краязнаўцы з Гомельскай вобласцi даследавалi вадаёмы Рэчыцкага раёна, узнiмалi праблемы ачысткi вады ад прамысловага бруду, вiцябчане прадаставiлi варыянты рэканструкцыi i план аздараўлення экалагiчнага стану Юр’евай Горкi. Самыя маленькiя ўдзельнiкi — з горада Лойкi займаюцца народнымi традыцыямi прыродакарыстання, а даследчыкi з Дзяржынска вынайшлi не што iншае, як каралы — сведкаў апошняга Сожскага абледзянення на поўначы Дзяржынскага раёна... Зараз у рэспублiцы аб’яўлена акцыя «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», святочнае адкрыццё якой адбылося ў Крычаве. Многiя мерапрыемствы, якiя праходзяць у межах экспедыцыi «Наш край», звязаны i з гэтай акцыяй. Аб’яўлены конкурс на лепшы праект краязнаўчага маршруту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праходзiць чацвёрты этап абвешчанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь яшчэ ў 1992 годзе Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэн
|
|