Пытанне з недаборам абiтурыентаў будзе вырашана
БЕЛТА
Абiтурыентам, якiя паступалi на некаторыя спецыяльнасцi i не прайшлi па конкурсу, будзе прапанавана стаць студэнтамi тых факультэтаў, дзе засталiся вакантныя месцы. Аб гэтым расказаў мiнiстр адукацыi Аляксандр РАДЗЬКОЎ.
Гэтыя пытаннi знаходзяцца ў веданнi прыёмных камiсiй ВНУ i менавiта спецыялiсты навучальных устаноў будуць самi вырашаць пытаннi пераводу абiтурыентаў з аднаго факультэта на iншы. Так, у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце пададзена недастатковая колькасць заяў на хiмiчны i фiзiчны факультэты на некаторыя спецыяльнасцi. Прыёмная камiсiя прапанавала абiтурыентам, якiя паступалi на факультэт «Прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi», але не прайшлi па конкурсу на дзённае бюджэтнае аддзяленне, стаць студэнтамi хiмфака i фiзфака. Такiя ж меры будуць прыняты i ў iншых ВНУ i ССНУ, падкрэслiў мiнiстр. У юнакоў i дзяўчат, якiя не прайшлi па конкурсу на бюджэтнае аддзяленне, ёсць магчымасць стаць студэнтамi-платнiкамi. Дакументы неабходна падаць у прыёмныя камiсii ВНУ да 9 жнiўня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абiтурыентам, якiя паступалi на некаторыя спецыяльнасцi i не прайшлi па конкурсу, будзе прапанавана стаць студэнтамi тых факультэтаў, дзе засталiся ва
|
|