21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Малавата кiраўнiкоў?

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

«Профi» ў фас i профiль

Згодна з колiшнiмi прагнозамi расiйскiх спецыялiстаў, у мiнулыя тры гады запатрабаванымi на рынку працы былi, у прыватнасцi, хiмiкi, спецыялiсты па стварэнню i павышэнню якасцi прадуктаў харчавання. Якiя ж «профi» спатрэбяцца ў блiжэйшыя, скажам, гадоў пяць?

Паводле слоў загадчыцы сектарам прафесiйнай арыентацыi Мiнскага гарадскога цэнтра занятасцi Вiкторыi ФЕДАРОВIЧ, традыцыйна будуць запатрабаваныя прафесii, якiя забяспечваюць жыццядзейнасць чалавека: урачы, будаўнiкi, прадаўцы, праўда, на больш высокiм якасным узроўнi, а таксама работнiкi галiны абслугоўвання, разумовай працы, рабочыя кадры, неквалiфiкаваны персанал сферы абслугоўвання. Зараз ёсць неабходнасць у кiруючых кадрах, паколькi надышла эра новых iнфармацыйных тэхналогiй у галiне сродкаў сувязi i Iнтэрнэта.

— У 2004 годзе назiралася нястача, а ў 2008—2010 гадах чакаецца «бум» на прафесii, звязаныя з лясной гаспадаркай, папяровай вытворчасцю i галiнамi, якiя iх абслугоўваюць, — удакладняе Вiкторыя Эдуардаўна. — Спатрэбяцца энергетыкi i будаўнiкi. З’явiцца большая патрэба ў спецыялiстах па манiторынгу, кiраванню навакольным асяроддзем, рэгенерацыi адходаў. Вiдавочна, грамадства будзе зацiкаўлена ў далейшым развiццi аховы здароўя насельнiцтва, але на яшчэ больш якасным узроўнi...

Па сцвярджэнню сацыёлагаў, грамадства хуткiмi тэмпамi старэе, працэс гэты iмклiва паскараецца, нараджальнасць падае. Палiтыкi ўсiх краiн абяцаюць захаваць сiстэму пенсiй i ўзрост выхаду на заслужаны адпачынак. Аднак не пазней як праз 25 гадоў людзi будуць вымушаны працаваць у сярэднiм да 70 гадоў. Таму ўкаранiцца практыка скарачэння працоўнага дня для састарэлых людзей. Паступова з’явiцца i паняцце «пагадзiнны» супрацоўнiк, «умоўны» кансультант (наняты на пэўных умовах). Будзе працягвацца эмiграцыя — адток працаздольных работнiкаў за мяжу. Спад нараджальнасцi справакуе лiшак выхавальнiкаў дзiцячых садкоў, настаўнiкаў, выкладчыкаў. Паколькi веды хутка старэюць, людзi разумовай працы будуць вымушаны пастаянна вучыцца. Для гэтага будуць выкарыстоўвацца семiнары па выхадных днях, засваенне навучальных он-лайнавых праграм як ва унiверсiтэтах, так i ў хатнiх умовах.

Сёлета, адзначае Вiкторыя Федаровiч, у сталiцы штомесяц у сярэднiм 1743 прадпрыемствы адчувалi недахоп працоўнай сiлы i кантактавалi са службай занятасцi. Банк даных пры гэтым валодаў у сярэднiм 13,5 тысячы вакансiй. У красавiку, напрыклад, дзяржаўныя прадпрыемствы i арганiзацыi сфармiравалi палову агульнай патрэбы ў кадрах. Пры гэтым 24 працэнты ўсiх вакансiй было заяўлена ў службу занятасцi прамысловымi прадпрыемствамi, 20 — будаўнiчымi арганiзацыямi i 14 — арганiзацыямi гандлю i грамадскага харчавання. Патрэба наймальнiкаў у нiзка квалiфiкаванай працоўнай сiле склала каля 12 працэнтаў. Сярэднi памер аплаты па вакансiях з банка даных на канец сакавiка склаў 435 тысяч рублёў i вырас адносна пачатку года на 5,3 працэнта.

Да 1 красавiка абсалютны недахоп працоўнай сiлы склаў 5,8 тысячы чалавек. На 100 беспрацоўных прыходзiлася 172 вакантныя працоўныя месцы. Пры гэтым захаваўся дысбаланс памiж попытам i прапановай па прафесiйнаму i квалiфiкаванаму складу. Найбольш шматлiкую групу дэфiцытных прафесiй сфармiравалi рабочыя будаўнiчых спецыяльнасцяў, вадзiцелi аўтамабiляў, зваршчыкi, электрыкi, слесары, токары i iншыя. З лiку служачых i спецыялiстаў на рынку горада адносна не хапае — урачоў тэрапеўтаў i ўрачоў хуткай дапамогi, сярэдняга медперсаналу, мiлiцыянераў i... кiраўнiкоў розных узроўняў.

Яшчэ 3—4 гады таму была патрэба ў юрыстах, эканамiстах i банкаўскiх служачых, а сёння iх — лiшак. Мала запатрабаваныя тэхнiкi-тэхнолагi, сакратары-справаводы, бухгалтары. Пры гэтым сучасны рынак працы перажывае востры дэфiцыт высока квалiфiкаваных рабочых, а кожная шостая вакансiя не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкi. Даныя кадравых агенцтваў гавораць аб тым, што сёння патрабуюцца кiраўнiкi сярэдняга звяна, менеджары розных сфер дзейнасцi (па сувязях з дзяржаўнымi арганiзацыямi, па продажах, лагiстыцы, маркетолагi, па персаналу, па прадукту, офiс-менеджары), сакратары-адмiнiстратары.

Наймальнiкi прад’яўляюць да прэтэндэнтаў усё больш жорсткiя патрабаваннi: высокi ўзровень прафесiйных ведаў i ўменняў, наяўнасць вышэйшай адукацыi, веданне камп’ютара, уменне карыстацца Iнтэрнэтам, валоданне ад адной да трох замежных моў, наяўнасць вадзiцельскiх правоў i ўласнага аўтамабiля, мабiльнасць, дынамiзм, камунiкатыўнасць, неканфлiктнасць.

Слоўнiк «профi»

Брэнд-менеджар

У англiйскай мове слова «брэнд» першапачаткова азначала «друк, фабрычная марка, кляймо». У практыцы чалавека з падобнымi абавязкамi часта называюць проста начальнiкам аддзела продажаў. Брэнд-менеджар кiруе продажам групы тавараў пэўнай гандлёвай маркi (гэта можа быць што заўгодна: бытавая цi камп’ютарная тэхнiка, адзенне, прадукты харчавання i г.д.). У адрозненне ад менеджара па продажах, брэнд-менеджар займаецца не столькi самiмi продажамi, колькi раскруткай гандлёвай маркi, а гэта значыць, ён павiнен мець сур’ёзныя веды ў галiне рэкламы, маркетынгу, сувязяў з грамадскасцю, павiнен разбiрацца ў продажы дадзенай групы тавару не толькi на ўзроўнi эканамiста, але i вытворцы.

Дывелапер

Гэта адна са спецыялiзацый прафесiянала па аперацыях з нерухомасцю (рыэлтара). Дзейнасць дывелапера заключаецца ў наступным: ён заказвае праект, набывае цi бярэ ў арэнду ўчастак зямлi, «прывязвае» праект да ўчастка, узгадняе падвядзенне ўсiх камунiкацый, будуе аб’ект, напрыклад, вялiкi офiсны будынак. Пасля ён можа здаць у арэнду асобныя офiсы або будынак цалкам. А можа i прадаць гэту нерухомасць. Галоўнае — акупiць усе затраты i атрымаць прыбытак.

Дызайнер

Гэта слова ўвайшло ў нашу мову некалькi дзесяцiгоддзяў таму. У англiйскай мове «дызайнер» — гэта праекцiроўшык, стваральнiк арыгiнальных эскiзаў, вобразаў, мадэляў i г.д. Дызайнерам, як правiла, з’яўляецца спецыялiст, якi мае мастацкую адукацыю. Зараз найбольш часта патрабуюцца дызайнеры, якiя працуюць у галiне палiграфii, дызайнеры па iнтэр’еру. Радзей сустракаюцца заказы на падбор спецыялiстаў у галiне дызайну адзення, абутку, тканiн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з колiшнiмi прагнозамi расiйскiх спецыялiстаў, у мiнулыя тры гады запатрабаванымi на рынку працы былi, у прыватнасцi, хiмiкi, спецыялiсты па ст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика