У Гродзенскай вобласцi ад укусу шэршня памёр чалавек
Рычард САЛАТА, БЕЛТА
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла галоўны спецыялiст цэнтра прапаганды i навучання абласнога ўпраўлення МНС маёр унутранай службы Раiса Масько.
Паводле яе слоў, няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Глаўсевiчы Слонiмскага раёна. Пацярпелым аказаўся работнiк мясцовага малога прадпрыемства. Мужчына памёр на шляху ў бальнiцу ў машыне хуткай дапамогi. Слонiмскiя выратавальнiкi знайшлi i абясшкодзiлi гняздо небяспечных насякомых, якое знаходзiлася на тэрыторыi прадпрыемства. Толькi ў лiпенi-жнiўнi ў Гродзенскай вобласцi лiквiдавана больш за 60 гнёздаў шэршняў, адзначыла Раiса Масько.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына памёр на шляху ў бальнiцу ў машыне хуткай дапамогi. Слонiмскiя выратавальнiкi знайшлi i абясшкодзiлi гняздо небяспечных насякомых
|
|