I ў «маршрутках» ёсць «зайцы»!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi сумесна з iнспектарамi Мiнтранса i прадстаўнiкамi iншых арганiзацый нядаўна праверылi, як ажыццяўляюцца пасажырскiя перавозкi ў маршрутках у абласным цэнтры.
Высветлiлася, што больш чым у палове выпадкаў «прыватнiкi» парушаюць адпаведныя патрабаваннi: бяруць пасажыраў больш, чым месцаў у машынах, не прытрымлiваюцца графiка руху, ажыццяўляюць безбiлетны правоз пасажыраў i г.д. Па вынiках праверак да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнута больш за 60 парушальнiкаў, аштрафавана 55 «зайцаў». Няма ў некаторых iндывiдуальных прадпрымальнiкаў «Кнiгi заўваг i прапаноў». Бывае, што на дрэннае абслугоўванне ў «маршрутках» грамадзяне скардзяцца ў суд. I некаторыя выйграюць справы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi сумесна з iнспектарамi Мiнтранса i прадстаўнiкамi iншых арганiзацый нядаўна праверылi, я
|
|