Нiзкi градус як «трамплiн»
Святлана БАРЫСЕНКА
За паўгода зафiксавана 1590 выпадкаў смяротнага атручэння алкаголем. Вядома, што алкаголь, асаблiва нiзкай якасцi i ў празмернай колькасцi адмоўна адбiваецца на ўсiх органах i сiстэмах чалавека. Аднак страта здароўя не з’яўляецца для беларусаў важкiм довадам для адмовы як ад высока-, так i нiзкаградусных напояў.
Дарэчы, што датычыць апошнiх, то дзяржаўныя крынiцы не могуць раскрыць аб’ёмы па рэалiзацыi такiх напояў як джын-тонiк цi ром-кола нават нарколагам. — Мы называем такiя напоi «трамплiнам» цi «траянскiм канём», — кажа галоўны ўрач Мiнскага гарадскога наркалагiчнага дыспансэра Сяргей МАЛОЧКА. — Для вырабу гэтых танных, даступных перш-наперш моладзi, «тонiкаў» выкарыстоўваецца спiрт не вышэйшай якасцi, што кампенсуецца пахучымі дабаўкамi. Такiя хiмiчныя злучэннi горш выводзяцца з арганiзма... Колькасць залежных у краiне ад алкаголю, а таксама тых, хто трапляе на прафiлактычны ўлiк, стабiльна расце. А ў апошнiя чатыры гады павялiчваецца доля жанчын i непаўналетнiх. Нарколагi канстатуюць, што алкагольны псiхоз заяўляе пра сябе нават у 20—22-гадовых. Прычым у такiм узросце захворванне працякае больш iнтэнсiўна, ускладненнi праяўляюцца ў больш цяжкай форме. Паводле слоў Сяргея Малочкi, развiтымi краiнамi ўжо вынайдзены тры асноўныя прафiлактычныя накiрункi. Гэта, па-першае, грашовая палiтыка. Там, дзе алкаголь каштуе дорага, няма i велiзарнай колькасцi залежных. Па-другое, абмежавальныя меры. Забарона гандлю для тых, хто не дасягнуў 18—20 гадоў, а таксама на масавых мерапрыемствах. Нарэшце, адукацыйная праграма. «Пазнай сябе» — прынцып, якi, на жаль, наша адукацыйная сiстэма пакуль iгнаруе. Мiж тым, цалкам вiдавочна, наколькi абсурдна дасканала вывучаць iнфузорый, а не самiх сябе. Навучанне ж дзяцей асновам камунiкацыi дазволiла б укаранiць нарэшце моду на цвярозыя ўзаемаадносiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За паўгода зафiксавана 1590 выпадкаў смяротнага атручэння алкаголем. Вядома, што алкаголь, асаблiва нiзкай якасцi i ў празмернай колькасцi адмоўна адб |
|