Па эскiзах Лангбарда
Людмiла ПРЫХОДЗЬКА, «Мiнск—Навiны»
Рэканструкцыя будынка Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета ўмоўна падзелена на два этапы.
Спачатку будаўнiкi пастараюцца максiмальна рэалiзаваць iдэi першапачатковага аўтара даваеннага праекта — архiтэктара Iосiфа Лангбарда, але з улiкам прымянення сучасных матэрыялаў i перадавых тэхналогiй. Па эскiзах архiтэктара адновяць таксама iнтэр’еры, залы, пасля чаго цалкам заменяць сцэну. Новае абсталяванне дазволiць трансфармаваць тэатральныя падмосткi ў залежнасцi ад пастаноўкi. Такое новаўвядзенне дасць дадатковыя магчымасцi артыстам, якiя працуюць у тэатры. Да слова, айчынныя архiтэктары, перш чым пачаць работу, вывучылi вопыт расiйскiх калег.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэканструкцыя будынка Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета ўмоўна падзелена на два этапы
|
|