«Дыверсантаў» павялi ў музей...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Шмат шкоды нарабiлi малалетнiя парушальнiкi, якiх у народзе называюць «дыверсантамi», на чыгунцы. Толькi на Гомельшчыне з пачатку гэтага года падлеткi ўчынiлi 55 правапарушэнняў. Сярод iх — разбiванне семафораў, шкла ў вагонах, вывад са строю iншага абсталявання. Вядомы прыклад, калi дзве школьнiцы з Гомельскага раёна абклалi каменнем рэйкi на адным з перагонаў, што хавала ў сабе вялiкую небяспеку, якую прадухiлiў машынiст поезда Кiеў—Санкт-Пецярбург.
Дык вось, тых «дыверсантаў-партызанаў» выявiлi i ў мэтах выхавання наладзiлi iм экскурсiю ў музей Гомельскага аддзялення чыгункi, дзе не толькi паказалi экспанаты, але i расказалi аб рабоце калектыву чыгуначнiкаў з пасажырскага ўчастка i лакаматыўнага дэпо. Мабыць, тут падлеткi ўпершыню задумалiся аб сваiх паводзiнах i тым вялiкiм штрафе, якi давялося заплацiць iх бацькам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмат шкоды нарабiлi малалетнiя парушальнiкi, якiх у народзе называюць «дыверсантамi», на чыгунцы. Толькi на Гомельшчыне з пачатку гэтага года падлеткi
|
|