У такiм «футры» ўсiм будзе цяплей
Аляксандр ФIЛIПОВIЧ, «Мiнск—Навiны»
У гэтым годзе ў Мiнску плануецца значна павялiчыць аб’ёмы работ па цеплавой рэабiлiтацыi жылых дамоў.
Мiнулая зiма паказала, што сцены многiх будынкаў не здольныя абаранiць жыльцоў ад моцнага марозу. Улiчваючы гэту акалiчнасць, да пачатку будучага ацяпляльнага сезона мяркуецца ўцяплiць 213 420 квадратных метраў фасадаў i фрагментаў жылых будынкаў, якiя знаходзяцца на абслугоўваннi ЖРЭА раёнаў. Гэта на 61 тысячу квадратных метраў больш, чым у мiнулым годзе. Нягледзячы на такi вялiкi аб’ём, на сёння работы па цеплавой рэабiлiтацыi выкананы больш чым на 70 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе ў Мiнску плануецца значна павялiчыць аб’ёмы работ па цеплавой рэабiлiтацыi жылых дамоў |
|