Мiнск пашыраецца на захад
Чарговы горадабудаўнiчы праект распрацаваны спецыялiстамi унiтарнага прадпрыемства «Мiнскгорад» па заказу Камiтэта архiтэктуры i будаўнiцтва Мiнгарвыканкама. У iм прадстаўлены новыя кварталы жылога мiкрараёна Кунцаўшчына ў межах вулiц Прытыцкага—Лабанка—Адзiнцова—Скрыпнiкава—Мазурава плошчай больш за 200 гектараў. Сёння на гэтай тэрыторыi пражывае каля шасцi з паловай тысяч чалавек, у будучым прадугледжваецца больш за 25 тысяч насельнiцтва. Запланавана таксама будаўнiцтва дзiцячых дашкольных устаноў i агульнаадукацыйных школ. На жаль, экалагiчны стан тэрыторыi пакуль што ацэньваецца як неспрыяльны. Пляцоўка будзе лiчыцца прыдатнай для жыллёвага будаўнiцтва толькi пасля выканання комплексу работ. Сярод iх вынас вытворчых аб’ектаў агракамбiната «Ждановiчы», у тым лiку жывёлагадоўчай фермы, машынна-трактарнага двара, будаўнiчага двара i гаражнага масiву, аўтамыйкi, магазiна будматэрыялаў, за межы мiкрараёна. Праектам прадугледжваецца таксама знос больш як сотнi сядзiбных дамоў.
Кацярына ЦЫРКУН, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы горадабудаўнiчы праект распрацаваны спецыялiстамi унiтарнага прадпрыемства «Мiнскгорад» па заказу Камiтэта архiтэктуры i будаўнiцтва Мiнгарвык
|
|