Мiнюст Беларусi распрацоўвае праект указа па павышэнню ролi сельскiх выканкамаў i Саветаў дэпутатаў
Аляксандр СУХАВЕРХІ, БЕЛТА
Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi распрацоўвае праект указа, накiраванага на павышэнне ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў жыццi рэгiёнаў. Дакумент створыць умовы для забеспячэння стабiльнасцi сацыяльна-эканамiчнага становiшча i фармiравання фiнансава-эканамiчнай базы выканкамаў пярвiчнага ўзроўню, дасць магчымасць павысiць сацыяльную абароненасць грамадзян i ўзаемадзеянне органаў мясцовага кiравання i самакiравання.
Мiнюст звяртаецца да старшынь сельскiх, пасялковых Саветаў дэпутатаў, а таксама да дэпутатаў усiх узроўняў, каб яны прынялi актыўны ўдзел у падрыхтоўцы праекта ўказа, выказалi сваё бачанне шляхоў павышэння ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання. Прапановы трэба накiроўваць на паштовы або электронны адрас мiнiстэрства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi распрацоўвае праект указа, накiраванага на павышэнне ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў жыццi рэгiёнаў |
|