Доўгая дарога па дапамогу
Я падала дакументы на дзiцячую дапамогу са спазненнем, калi дзiцяцi ўжо споўнiлася 8 месяцаў, гэта адбылося па прычыне страты мною пашпарта. На маё пытанне, цi выплацяць мне грошы за 8 месяцаў, у райсабесе адказалi, што налiчаць дапамогу толькi з дня падачы дакументаў. Цi правiльна мне адказалi?
Палей А.В., г. Светлагорск Дзiцячыя дапамогi назначаюцца i выплачваюцца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 30.10.1992 «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» (далей — Закон) i Палажэннем аб парадку назначэння i выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12.06.2002 № 772 (далей — Палажэнне). Згодна з артыкуламi 25 i 26 вышэйназванага Закона падставай для назначэння дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, i надбавак да iх з’яўляюцца падача заявы аб гэтым i прадстаўленне неабходных дакументаў. Дзяржаўныя дапамогi i надбаўкi да iх назначаюцца i выплачваюцца з дня ўзнiкнення права на iх, калi звяртанне за iмi адбылося не пазней за шэсць месяцаў з дня ўзнiкнення такога права. Днём узнiкнення права на дапамогу згодна з пунктам 8 Палажэння з’яўляецца: пры назначэннi дапамогi ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi, дапамогi жанчыне, якая стала на ўлiк у дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, — дзень нараджэння дзiцяцi; пры назначэннi дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў — дзень, якi наступае за днём заканчэння водпуску па цяжарнасцi i родах або перыяду, якi ўстаноўлены лiстком непрацаздольнасцi па цяжарнасцi i родах, а для мацi, якiя не працуюць, — дзень нараджэння дзiцяцi. Пры звяртаннi па дзяржаўныя дапамогi i надбаўкi да iх пасля шасцi месяцаў з дня ўзнiкнення такога права яны назначаюцца i выплачваюцца з дня звяртання (падачы заявы з усiмi неабходнымi дакументамi) (арт. 26 Закона, п. 8 Палажэння).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я падала дакументы на дзiцячую дапамогу са спазненнем, калi дзiцяцi ўжо споўнiлася 8 месяцаў, гэта адбылося па прычыне страты мною пашпарта |
|