«Указ паспрыяе вырашэнню цяжкасцяў з арэндай жылля маладымi спецыялiстамi...»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
На слыху Падпiсаны днямi Указ прэзiдэнта Беларусi «Аб выплаце падаходнага падатку ў фiксаваных сумах» павiнен паспрыяць вырашэнню праблем, з якiмi сутыкаюцца маладыя спецыялiсты пры арэндзе жылля як на вёсцы, так i ў гарадах. Такую думку ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» выказаў намеснiк старшынi Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Мiкалай ДУБОВIК.Паводле яго слоў, сёння з жыллёвымi праблемамi на вёсцы часта сутыкаюцца маладыя спецыялiсты ў сферах, не звязаных з сельскай гаспадаркай. Гэта настаўнiкi, урачы, спецыялiсты сферы культуры i iнш. «Згодна з даручэннем прэзiдэнта Беларусi цяпер на вёсцы будуецца жыллё для маладых спецыялiстаў — па пяць дамоў (кватэр) на гаспадарку ў год. Але гэтае жыллё размяркоўваецца, як правiла, строга работнiкам сельскай гаспадаркi», — адзначыў дэпутат. Згодна з указам прэзiдэнта Беларусi, ад выплаты падаходнага падатку будуць вызваляцца фiзiчныя асобы, якiя атрымлiваюць даходы ад здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў маладым спецыялiстам, прызнаным такiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам i накiраваным на работу камiсiяй па персанальнаму размеркаванню. Гэтая норма, на думку Мiкалая Дубовiка, «часткова знiме праблему з жыллём для маладых спецыялiстаў на вёсцы», бо людзi, якiя маюць свабоднае жыллё, атрымлiваюць дадатковае заахвочванне здаваць яго для такой катэгорыi грамадзян. «Таму я лiчу, што ў законе змяшчаецца вельмi добрая норма». Мiкалай Дубовiк дадаў таксама, што ўказ, хоць i не спынiць пастаяннага росту цэн на арэнду жылля ў буйных гарадах, але ж спросцiць працэдуру пошуку жылля, якое можна арандаваць. «Сёння ўладальнiкi свабоднага жылля iмкнуцца, як правiла, прапанаваць яго сям’i. Але абсалютная большасць выпускнiкоў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў яшчэ не маюць мужа, жонкi... Новы ўказ паспрыяе вырашэнню гэтых цяжкасцяў, бо грамадзяне будуць зацiкаўленыя здаваць жыллё для маладых спецыялiстаў. Магчыма, грамадзяне стануць прапаноўваць сваё жыллё прадпрыемствам, дзе ёсць моладзь...»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падпiсаны днямi Указ прэзiдэнта Беларусi «Аб выплаце падаходнага падатку ў фiксаваных сумах» павiнен паспрыяць вырашэнню праблем, з якiмi сутыкаюцца м |
|