Хроніка апошніх падзеЙ
У Лондане папярэджаны дзесяткi тэрактаў
Паводле апошняй iнфармацыi, брытанская палiцыя затрымала больш за 20 чалавек па падазрэнню ў падрыхтоўцы выбухаў звыш дзесяцi самалётаў у Англii i ЗША. Адразу пасля iнцыдэнту ўзровень тэрарыстычнай пагрозы быў павышаны да максiмальнага, якi згодна з класiфiкацыяй Мi-6 азначае, што «напад непазбежны». Аэрапорт Heathrow закрылi для прыёму самалётаў. Паводле iнфармацыi Скотланд-Ярда, арыштаваныя збiралiся пранесцi на борт самалётаў выбуховыя рэчывы ў ручной кладзi, каб узарваць лайнеры прыкладна ў сярэдзiне палёту — над Атлантыкай. Першапачаткова паведамлялася, што тэрарысты рыхтавалiся падарваць да 20 самалётаў. Пазней ацэнкi брытанскiх СМI сталi больш сцiплымi — ад 6 да 10 авiялайнераў. Двое супрацоўнiкаў антытэрарыстычных службаў ЗША на ўмовах ананiмнасцi паведамiлi, што мiшэнямi тэрарыстаў павiнны былi стаць самалёты амерыканскiх авiякампанiй United Airlines, American Airlines i Continental Airlines. Для падрыву меркавалася выкарыстоўваць «вадкую ўзрыўчатку», якую не могуць зафiксаваць сродкi бяспекi ў аэрапортах. Пасля паведамлення аб раскрыццi беспрэцэдэнтнай тэрарыстычнай змовы, быў павышаны ўзровень небяспекi ў ЗША — да чырвонага ўзроўню «Severe». Там забаранiлi праносiць на ўсе рэйсы любыя вадкасцi, у тым лiку напоi, гелi для валасоў i ласьёны. British Airways забаранiла праносiць на свае самалёты ноўтбукi, мабiльныя тэлефоны, плэеры i пульты дыстанцыйнага кiравання. ЗНОЙДЗЕНА БIБЛIЯ АД ГIТЛЕРА Знойдзена Бiблiя, адрэдагаваная былым дыктатарам фашысцкай Германii Адольфам Гiтлерам. Пра гэта паведамляюць адразу некалькi брытанскiх i нямецкiх газет. Аказваецца, у 1940 годзе фюрэр надрукаваў 100 тысяч экзэмпляраў «уласнага Свяшчэннага Пiсання». Аднак дагэтуль аб «гiтлераўскай Бiблii» было мала вядома, бо вернiкi спалiлi ўвесь тыраж. Некалькi экзэмпляраў усё ж уцалелi. «У 39-м годзе Гiтлер сабраў групу тэолагаў, якiя павiнны былi перапiсаць Новы Запавет i даказаць, што Iсус не быў яўрэем», — расказаў спецыялiст па рэлiгiйнай гiсторыi Трэцяга рэйха Ганс Йогбас. Паводле яго слоў, быў нават створаны Iнстытут па даследаванню i лiквiдацыi яўрэйскага ўплыву на нямецкую царкву. Тэолагi Рэйха выключылi з малiтваў словы, якiя маюць яўрэйскiя каранi, — такiя, як «алiлуя» i «месiя». А назву Iерусалiм замянiлi на «Вечны горад Бога». Распяцце Iсуса Хрыста прадстаўлялася як вынiк яго барацьбы з яўрэямi. Сцвярджалася, што «Iсус сапраўды нарадзiўся ў Назарэце, але ён быў арыйцам, а не яўрэем». Гiтлер нават сам адрэдагаваў дзесяць бiблейскiх запаведзяў i давёў iх колькасць да дванаццацi. У той жа час лiквiдаваны дзве «састарэлыя» — «не забi» i «не ўкрадзi». БУШ ДАЗВОЛIЦЬ ВАЙСКОЎЦАМ АПРАНАЦЬ ПАЛОННЫХ У ЖАНОЧУЮ БЯЛIЗНУ I «ВЫГУЛЬВАЦЬ» НА ПАВАДКАХ Адмiнiстрацыя Буша распрацавала папраўкi да закона аб ваенных злачынствах, якiя дазваляюць iстотна зменшыць рызыку прыцягнення да адказнасцi чыноўнiкаў, агентаў ЦРУ i ваенных, заўважаных у жорсткiх адносiнах да палонных. Папраўкi скарачаюць да 10 колькасць правапарушэнняў, у якiх могуць быць абвiнавачаны прадстаўнiкi ЗША. Сярод iх катаваннi, забойствы, згвалтаваннi, захоп заложнiкаў. У спiс не трапiлi дзеяннi, якiя Жэнеўская канвенцыя характарызуе, як «зневажаючыя годнасць чалавека». Гэта прымусовае распрананне зняволеных цi, наадварот, апрананне ў бялiзну процiлеглага полу, выкарыстанне для пакарання сабачых ашыйнiкаў i павадкоў i iнш. Дарэчы, гэта менавiта тыя дзеяннi, у якiх абвiнавачвалiся амерыканскiя вайскоўцы, што ахоўвалi iракскую турму «Абу-Грэйб». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лондане папярэджаны дзесяткi тэрактаў |
|