Растуць у Кастрычнiцкiм кавалеры
Зараз у Мiнску нараджаецца ў сярэднiм на пяць працэнтаў больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак.
Так у аддзеле ЗАГС Кастрычнiцкага раёна сталiцы на пачатак жнiўня зарэгiстраваны 992 нованароджаныя, з iх — 503 юныя «джэнтльмены» i 489 маленькiх «лэдзi». Як расказалi карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» супрацоўнiкi ЗАГСа, паступовае павелiчэнне «мужчынскага» насельнiцтва назiраецца тут у апошнiя чатыры гады. Сярод мужчынскiх iмён сёння самыя папулярныя — Уладзiслаў, Максiм i Iван. Ну а дзяўчынак часцей за ўсё называюць Дар’я, Палiна i Ганна. Вольга БЕРАСНЁВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз у Мiнску нараджаецца ў сярэднiм на пяць працэнтаў больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак
|
|