21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сям’я са святам у душы

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сям’ю Селязнёвых добра ведаюць на Лёзненшчыне. Муж i жонка, Раман i Наталля разам вядуць самыя розныя святочныя мерапрыемствы i канцэрты, гуляюць у КВЗ. Пры гэтым яны — непрафесiйныя артысты, працуюць у сiстэме лясной гаспадаркi. Выхоўваюць дачок. 10-гадовую Дашу i 5-гадовую Яну. Жывуць вельмi дружна. Дарэчы, вельмi рэдкая з’ява ў наш час: Раманам вельмi ганарыцца цешча, i са сваiмi бацькамi ў маладых цудоўныя адносiны.

Пазнаёмiла мяне з гэтай цiкавай сям’ёй 2-гi сакратар Лёзненскага райкама БРСМ Наталля Туркова. Селязнёвы бяруць удзел у першым мясцовым конкурсе «Сям’я года», якi право- дзяць аддзел па справах моладзi Лёзненскага райвыканкама i райкам БРСМ. Усяго стаць канкурсантамi вырашылi сем сем’яў раёна.

Расказвае Наталля Селязнёва: «Мы адразу захацелi паспрабаваць свае сямейныя «сiлы» ў конкурсе. Наша старэйшая дачка Даша была галоўным энтузiястам i натхняльнiкам. Прайшлi першыя этапы: «Вiзiтная картка», спартыўны конкурс... Вынiкi нашы нядрэнныя. Робiм усё дзеля перамогi. Але ж галоўнае, што мы разам удзельнiчаем у гэтым цiкавым праекце...»

Раман Селязнёў упэўнены, што галоўнае для сям’i — гэта днi, насычаныя самымi рознымi цiкавымi падзеямi, каб было што ўспомнiць. Таму заўсёды Селязнёвы ў эпiцэнтры ўсiх цiкавых раённых падзей. З’яўлялiся вядучымi самых сур’ёзных святаў, напрыклад, святкавання Дня Незалежнасцi, i такiх «жартлiвых», але ж вельмi доўгачаканых падзей, як леташняе свята... грамадскай лазнi ў Лёзне, прысвечанае яе адкрыццю пасля рамонту...

Усёй сям’ёй Селязнёвы любяць ездзiць на самыя розныя экскурсii. Вельмi спадабалiся паездкi ў Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу. Летам усёй сям’ёй ходзяць на рыбалку, зiмой катаюцца на санках. Лес для Селязнёвых — цудоўнае месца, да якога хадзiць далёка не трэба, ён побач. Тут адпачываецца вельмi добра, лёгка дыхаецца.

Раман i на рабоце ў лесе. Зараз ён працуе ляснiчым Ясянёўскага ляснiцтва. Падначаленых у хлопца больш за 20 чалавек. Селязнёў робiць нядрэнную кар’еру: спачатку быў пажарным вартаўнiком, потым майстрам лесу, памочнiкам ляснiчага. I вось новая пасада. Думаецца, не апошняя. Гаспадар сям’i вучыцца на 4-м курсе Бранскай акадэмii на тэхнолага. Наталля таксама працуе «на лес», яна — iнжынер па падрыхтоўцы кадраў Лёзненскага лясгаса.

Жывуць Селязнёвы ў сваiм доме. Тут утульна i чыста. Шмат кветак. Каб пабудавацца, бралi крэдыт. Дом будавалi ўласнымi намаганнямi гадоў пяць. Маладым пашанцавала, што бацькi ў iх з «залатымi рукамi». Бацька Наталлi, Васiль Iванавiч, працуе ў сельгаспрадпрыемстве «Новая Дубрава», а бацька Рамана, Леанiд Аляксандравiч, на льнозаводзе. Першы ажыццяўляў зварачныя работы, другi — клаў цэглу. Ва ўсiм дапамагалi, чым маглi i мацi, Наталлi — Святлана Сяргееўна, якая ўжо на пенсii, i Рамана — Галiна Iсакаўна (яна завуч школы № 1 у Лёзне). Цешча вельмi любiць свайго зяця: калi ён збiраецца ў госцi, заўсёды па тэлефону гаворыць, што ўсё для прыёму любага зяця гатова, толькi б хутчэй прыйшоў!

Жывуць у сваiм доме Наталля i Раман з Дашай i Янай вось ужо тры гады. I было б усё вельмi добра, калi было б больш клопату пра маладых сям’яў. У прыватнасцi, мяне вельмi здзiвiла, што няма ў доме цэнтралiзаванага водаправода. Карыстаюцца разам з суседзямi калодзежам. Сёлета з’явiлася цывiлiзаванае газавае забеспячэнне, праўда плацiць за гэта задавальненне трэба сям’i. Знакамiты дэвiз: «Маладым усюды ў нас дарога!!!» у Лёзне, вiдаць, не вельмi актуальны? Дарога да дамоў, дзе жывуць шмат маладых сем’яў на «пiсьменнiцкiх» вулiцах: «Коласа», «Купалы», «Лынькова» не заасфальтаваная, а ў днi, калi iдуць моцныя дажджы, i пасля раставання снегу, на дарозе з’яўляюцца паўнаводныя мiнi-рэкi. А пакуль, як мне расказалi мясцовыя жыхары, ёсць апасенне, што некаторыя дамы разбурацца ад вады з вулiцы. Скардзiцца маладыя сем’i з праблемных вулiц не любяць, таму, «карыстаючыся службовымi паўнамоцтвамi», звяртаюся да адказных асоб з просьбай аб станоўчым вырашэннi «дарожнага пытання». Добра, што з дзiцячым садком (iх у райцэнтры 3) i школамi праблем няма...

Безумоўна, не мог я не пацiкавiцца тым, дзе пазнаёмiлiся Раман i Наталля. Аказваецца, яны сталi сябрамi, калi ёй было 18, а яму толькi 14. Адразу адчулi, што вельмi iх цягне быць разам. Але не адразу зразумелi, што ўсё так сур’ёзна. Гады два наогул не сустракалiся. Потым лёс звёў iх зноў. Раман прысвячаў каханай вершы, вадзiў на танцы. Калi Раману споўнiлася 18, пайшлi ў ЗАГС. На той час яны ўжо выхоўвалi маленькую Дашу. Сур’ёзную праверку жыццём муж праходзiў яшчэ неаднаразова. Напрыклад, калi нарадзiлася малодшая Яна, яе ўжо выпiсвалi дамоў, а Наталлi трэба было яшчэ падлячыцца. Дык Раман больш за тыдзень сам даглядаў немаўля! I менавiта муж, як падкрэслiла Наталля, пазбавiў яе боязнi выступаць перад вялiкай аўдыторыяй, навучыў не баяцца выходзiць на сцэну.

Шчыра хочацца пажадаць Раману i Наталлi Селязнёвым i надалей захоўваць добрыя сямейныя адносiны. I хай яны перамогуць у конкурсе «Сям’я года-2006»! I выйграюць галоўны прыз — тэлевiзар, якi ўпрыгожыць iх дом!

Аляксандр ПУКШАНСКI,

Лёзненскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’ю Селязнёвых добра ведаюць на Лёзненшчыне. Муж i жонка, Раман i Наталля разам вядуць самыя розныя святочныя мерапрыемствы i канцэрты, гуляюць у К
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика