Усёй сям’ёй — у вандроўку
Надзея НIКАЛАЕВА
Захапленні Да 15 верасня ў Беларусi працягваецца рэспублiканскi турыстычны конкурс сярод сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту «Сямейная вандроўка па Беларусi». Яго арганiзатарамi выступiлi Рэспублiканскi цэнтр турызму i краязнаўства навучэнскай моладзi, Мiнiстэрства адукацыi i Мiнiстэрства спорту i турызму.У конкурсе могуць удзельнiчаць як асобныя сем’i, так i групы з некалькiх сем’яў, якiя маюць дзяцей i ажыццяўлялi сумесныя вандроўкi: аўтамабiльныя, веласiпедныя, пешыя, водныя i гэтак далей. Для журы не будзе мець значэння, у колькi этапаў праходзiла вандроўка, праводзiлася яна ў наваколлi населенага пункта, дзе пражываюць члены сям’i, цi ў межах Беларусi. Для ўдзелу ў конкурсе можна прадастаўляць у аргкамiтэт матэрыялы ў выглядзе сямейных газет, якiя адлюстроўваюць змест вандроўкi (стандартны лiст ватмана), фатаграфiй (памер ад 15х21 да 30х40 см) цi фотаальбома, малюнкаў (памерам не больш за 50х70 см), лiтаратурных замалёвак, пуцявых нататкаў (да дзвюх старонак друкаванага тэксту фармата А4) i вiдэафiльмаў працягласцю не больш за 10 хвiлiн, знятых у фармаце VHS цi SVHS. Ва ўдзельнiкаў ёсць магчымасць выбраць адну цi некалькi намiнацый. Да матэрыялаў, прадстаўленых на конкурс, могуць прыкладацца артыкулы, лiтаратурныя замалёўкi, пуцявыя нататкi, фатаграфii, малюнкi, апублiкаваныя ў сродках масавай iнфармацыi, кароткi змест удзелу ў радыё- i тэлевiзiйных перадачах з указаннем назвы праграмы i даты яе правядзення. Сярод крытэрыяў, па якiх журы будзе ацэньваць работы, удзел у вандроўцы максiмальнай колькасцi членаў сям’i, колькасць вандровак, iх працягласць, а таксама арыгiнальнасць прадастаўленых матэрыялаў. Конкурсныя работы неабходна дасылаць у Рэспублiканскi цэнтр турызму i краязнаўства навучэнскай моладзi да 20 верасня з пазнакай «Конкурс «Сямейная вандроўка па Беларусi». Пры прадстаўленнi на конкурс работ трэба называць прозвiшча, iмя i iмя па бацьку ўсiх членаў сям’i, а таксама хатнi адрас з iндэксам i хатнi тэлефон. Пераможцаў рэспублiканскага конкурсу чакаюць дыпломы i прызы ад арганiзатараў i спонсараў, а з лепшых работ будзе арганiзавана выстава. Больш падрабязную iнфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на Web-сайце Мiнiстэрства адукацыi па адрасу www.minedu.unibel.by цi ў Рэспублiканскiм цэнтры турызму i краязнаўства навучэнскай моладзi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 15 верасня ў Беларусi працягваецца рэспублiканскi турыстычны конкурс сярод сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту «Сямейная вандроўка па
|
|