21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выйсце ёсць

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

У кожнага чалавека ў жыццi бываюць моманты, калi яму здаецца, што яго праблема невырашальная. Гэта здараецца не толькi з дарослымi, але i з дзецьмi. Рознiца толькi ў тым, што дарослым дзiцячыя праблемы здаюцца несур’ёзнымi. Дарослыя забываюць, што iх праблемы часта маюць каранi ў дзяцiнстве. Таму вельмi важна не толькi выслухаць малое, але эмацыянальна стаць на яго месца. Разам з тым, выкарыстоўваючы свой дарослы вопыт, дапамагчы знайсцi выйсце. Сучасныя падлеткi адрознiваюцца тым, што ў хвiлiну адчаю цi смутку могуць скарыстацца «Тэлефонам даверу», калi побач такога дарослага не акажацца.

Пятнаццацiгадовая дзяўчына стала прыносiць са школы дрэнныя адзнакi, у яе прапаў апетыт i сон — усё гэта прыкметы таго, што яна не спраўляецца са стрэсам.

«Я не разумею, чаму ён не звонiць, не падыходзiць, наогул не вiтаецца!.. Яшчэ два месяцы таму ён развiтаўся з Насцяй. Ён сказаў ёй пры мне, што я — яго адзiнае i першае сапраўднае каханне, а яна для яго «нiшто»... А цяпер я даведалася, што ў яго ўвесь час была яшчэ дзяўчына! Гэта зневажальна! Разумееце, мы нават не сварылiся: ён проста перастаў мяне заўважаць...»

Такiя званкi не рэдкасць на «Тэлефон даверу для падлеткаў: (017) 215 00 00». Аказаць псiхалагiчную дапамогу i падтрымку аба- нентам, якiя знаходзяцца ў крызiсным стане, — справа кансультантаў — прафесiйных псiхолагаў. У падлеткаў часцей за ўсё ўзнiкаюць праблемы ўзаемаадносiнаў. Гэта не значыць, што сучасныя дзецi не ўмеюць будаваць адносiны з людзьмi, проста яны вучацца гэта рабiць. Аб тым, як кансультанты дапамагаюць дзецям пераадолець стрэс, расказаў псiхолаг «Тэлефону даверу»:

— У першую чаргу чалавеку трэба даць выказацца. Гэта вельмi важна не толькi для падлеткаў, але i для дарослых. Толькi тады чалавек можа ўключыць свой розум. Пасля таго як абанент выплюхне эмоцыi, яго можна распытваць. У дзяўчынкi я пацiкавiўся, цi патрэбны ёй наогул зневажальныя адносiны. Потым мы прыйшлi да высновы: вельмi добра, што яна не звязала з гэтым чалавекам свой лёс. Ён жа сваiмi паводзiнамi паказаў, што не змяняецца: яго словы застаюцца пустымi. I наогул трэба звяртаць увагу на дзеяннi чалавека, а не на словы, пазнаваць чалавека праз яго ўчынкi.

На «Тэлефон даверу» звоняць пераважна дзяўчаты. Мабыць, iм лягчэй расказаць. Але гэта не азначае, што хлопцам не трэба кансультацыя прафесiяналаў.

«Чаму яна мяне не кахае? Я гатовы на ўсё! Я да яе так заляцаюся! Кожны дзень праводжу дадому, кожны вечар тэлефаную... Я ў кафэ i кiно вадзiў, кветкi дарыў неаднойчы, а яна робiць выгляд, што мы проста сябры! Не жадае мне адказаць узаемнасцю. Што мне рабiць?!»

— Нельга прымусiць пакахаць. Мы дапамагаем знайсцi выйсце чалавеку самому, — каментуе псiхолаг. — Я спытаў у хлопца: што важна для яго ў адносiнах з дзяўчынай. Так я высветлiў, наколькi хапае яму матывацыi: што ён разумее пад словам «каханне». Затым прапанаваў уявiць сiтуацыю, калi ён не кахае, а яму навязваюць свае адносiны i пажаданнi. Давялося патлумачыць, што нельга каханне купiць: усе мы жывыя людзi i не iснуе такога механiзма, якi мог бы дыктаваць чалавечаму сэрцу.

Каханне — не адзiная праблема падлеткаў. Дзецi надзвычай цяжка перажываюць, калi iх жыццё кардынальна мяняецца. Гэта можа быць развод бацькоў, пераезд у iншы горад цi краiну. У такiх выпадках яны не бачаць шляхоў вырашэння сваiх праблем, яны жадаюць аднаго — усё вярнуць назад. Дарослыя, якiя бачаць пакуты дзiцяцi i жадаюць дапамагчы, павiнны спачатку ўсталяваць з iм давяральны кантакт. Затым трэба высветлiць схаваныя магчымасцi дзiцяцi, у гутарцы з iм намацаць тое, што потым дасць аснову, штуршок для пераадолення праблемы. Так робяць псiхолагi «Тэлефона даверу». Напрыклад, калi змянiлася школа, то звычайна галоўная праблема — страта зносiнаў. Але ў працэсе размовы з падлеткамi, якiя аказалiся ў такой сiтуацыi, высвятляецца, што i на новым месцы можна знайсцi людзей для зносiнаў. Калi аднакласнiкi падаюцца нецiкавымi, «чужымi», то можна паспрабаваць пазнаёмiцца з iх сябрамi. Магчыма, яны акажуцца блiжэй па духу. Можна распытаць сяброў з былой школы пра знаёмых у гэтым раёне, горадзе, цi краiне. Калi з чалавекам, якi аказаўся ў бядзе, проста прагаворваеш усе варыянты, то бяда здаецца не такой i вялiкай.

Паводле слоў кансультанта «Тэлефона даверу», ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў падлеткаў часцей хвалююць каханне, адносiны памiж сабой i ўзаемаадносiны з бацькамi. Але гэта не адзiныя праблемы такога ўзросту. Дзецi тэлефануюць, калi iм пагражаюць фiзiчнай расправай або яны заразiлiся венерычнай хваробай, а дзяўчаты — калi зацяжарылi... Падобныя выпадкi ўваходзяць у разрад экстрэмальных, i дапамога пры iх аказваецца па асобнай iнструкцыi.

На «Тэлефон даверу» звоняць не толькi падлеткi, але i малыя дзецi. Расхваляваны шасцiгадовы хлопчык расказаў, што ён выйшаў з кватэры, а дзверы зачынiлiся. Цяпер ён не можа трапiць дадому.

У такiх выпадках служба «215 00 00» не столькi кансультуе, колькi дае неабходную iнфармацыю. Спачатку дзiця супакоiлi, а потым параiлi патэлефанаваць маме, якая, як высветлiлася, працавала недалёка.

Яшчэ адзiн хлопчык такога ж узросту пазванiў i паскардзiўся, што яму сумна. З iм кансультант абмяркоўваў, чаму яму зараз сумна, i калi наогул яму не сумна. Першакласнiк расказаў, што яго сябры на лета параз’язджалiся, патлумачыў, чаму немагчыма паехаць да бабулi з дзядулем. Псiхолаг разам з iм знайшоў ажно тры варыянты, як пазбавiцца ад суму: першы — пазванiць на «Тэлефон даверу» i проста пагаварыць, другi — папрасiць маму, каб яна запiсала яго ў якi-небудзь гурток, трэцi — абмеркавалi варыянты адносiнаў на вулiцы: з кiм i як можна пасябраваць.

Дзяўчынкам да дзесяцi гадоў уласцiва ўсё iдэалiзаваць. Яны перажываюць, калi хлопчык, якi iм падабаецца, дадому не праводзiць, ранец не дапамагае несцi, ды яшчэ то падручнiк адбярэ, то пенал... Псiхолаг тады тлумачыць, што дзеля таго, каб сябраваць з хлопцам, трэба даведацца, што яго цiкавiць. Яны ж i самi прызнаюцца, што не сябруюць з тымi, з кiм нецiкава...

З дзесяцi да трынаццацi гадоў у дзяцей пачынаюцца праблемы адносiнаў з роднымi i аднагодкамi. У гэты перыяд школьнiкi фармiруюць «кампанii», некаторыя падлеткi становяцца аўтсайдарамi (iзгоямi) па самых розных прычынах, у тым лiку i па матэрыяльных. У гэтым узросце аднагодкi сапернiчаюць практычна ва ўсiм, яны хочуць вылучыцца ў калектыве i ў групе сяброў. З гэтай нагоды, дарэчы, часцей тэлефануюць не самi дзецi, а iх бацькi. Што рабiць, калi дзiця стала iзгоем i не жадае хадзiць у школу? Бывае, што пачынае бадзяжнiчаць i красцi. Тады псiхолагi прапануць бацькам прыйсцi са сваiм дзiцем на вочную кансультацыю. Тут трэба працаваць разам: дзiцяцi, псiхолагу i бацькам. Канешне, часцей за ўсё на «Тэлефон даверу» звоняць матулi, якiя занепакоеныя паводзiнамi свайго дзiцяцi. Але...

Аднойчы пазванiў мужчына: праз дзесяць гадоў ён вырашыў вярнуць сабе бацькавы правы на сына. Хлопец увесь гэты час жыў у iнтэрнаце. Праблема была ў тым, што мужчына не мог наладзiць з iм кантакт.

— Бацька спрабаваў падладзiць хлопца пад сябе, — тлумачыць кансультант. — Ён даводзiў сыну, што той сябруе не з тымi, вучыцца не так, наогул быў iм незадаволены. А хлопец у адказ проста збягаў ад бацькi. Праз некалькi дзён ён вяртаўся, але ўвесь час, пакуль яго не было, бацька страшна трывожыўся.

Пасля кансультацыi з псiхолагам бацька зразумеў сваю памылку. Ён хацеў выкраслiць дзесяць гадоў з жыцця свайго сына, замест таго, каб паспрабаваць зразумець, чым жыло яго дзiця, пакуль яго, бацькi, не было побач, i чым зараз яно цiкавiцца. Мужчына зразумеў, што каб дапамагчы сыну, трэба, у першую чаргу, заваяваць яго давер...

Гэта самае складанае, тут няма аднаго рэцэпта для ўсiх. Таму што няма аднолькавых дзяцей i бацькоў. Магчыма, больш важна не столькi вярнуць давер дзiцяцi, колькi не здрадзiць яму зноў.

Здараецца, што на «Тэлефон даверу» звоняць i дарослыя. Iм таксама дапамагаюць. Аднойчы патэлефанаваў мужчына, якi збiраўся кiнуцца пад цягнiк. Яго звольнiлi з працы, а жонка вырашыла развесцiся. Мужчына гаварыў, што яго жыццё прыносiць адны пакуты i расчараваннi.

— Гэта сiтуацыя — шокавая для чалавека, якi патэлефанаваў, ён знаходзiўся ў стане стрэсу i вырашыў скончыць жыццё самагубствам, — гаворыць псiхолаг. — У такiя моманты вельмi важна падтрымаць чалавека, эмацыянальна ўвайсцi ў яго сiтуацыю, але свядомасць псiхолага павiнна працаваць, iнакш можна аказацца ўцягнутым у пазiцыю адчайнага i таксама не ўбачыць выйсця.

Аднойчы так здарылася i з адным з кансультантаў службы «215 00 00». Тады ён толькi пачынаў працаваць. Патэлефанаваў хлопец, яму было прыкладна дваццаць — дваццаць чатыры гады. Яго голас быў вельмi разгублены i сказаў ён зусiм мала... Ён толькi атрымаў вынiкi аналiзу крывi i даведаўся, што хворы на СНIД. Хутчэй за ўсё, ён заразiў i сваю каханую. Ён не ведаў, як пра гэта расказаць ёй. Тады псiхолаг разгубiўся i не змог яму дапамагчы i перадаў абанента iншаму кансультанту...

Мужчына, якi хацеў скончыць жыццё самагубствам, не кiнуўся пад цягнiк. У канцы гутаркi з кансультантам ён нават смяяўся з таго, што з iм здарылася. Пачуццё гумару часта дапамагае ўбачыць праблему ў iншым святле.

— Мы нiкому з абанентаў парады не даём, — гаворыць супрацоўнiк «Тэлефона даверу». — Выйсце ведаюць яны самi. Пагадзiцеся: у кожнага чалавека свае крытэрыi паводзiнаў, нормы i мараль. Мы толькi дапамагаем чалавеку параiць сабе самому.

Чалавек не бачыць выйсце з-за эмоцый, якiя яго захiснулi, i шоку. Тыя, хто побач з iм, могуць дапамагчы гэтае выйсце ўбачыць. Трэба проста быць уважлiвей да блiжняга, асаблiва да дзяцей, мабыць тады душэўных крызiсаў будзе менш. Ва ўсiх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнага чалавека ў жыццi бываюць моманты, калi яму здаецца, што яго праблема невырашальная
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика