21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галiна КАРДАСЁВА: «Наша прадукцыя адпавядае сусветным стандартам, але ставiцца да яе трэба з розумам

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Галiна Вiларэсаўна — ураджэнка Калiнкавiцкага раёна. Закончыўшы ў 1980 годзе ў Гомелi хiмiка- бiялагiчны факультэт дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Францыска Скарыны, яна свае першыя працоўныя крокi зрабiла ў вытворчым аб’яднаннi «Карал» тэхнолагам цэха. Але жыццё мяняецца, iдзе наперад, i здарылася так, што лёс прывёў Кардасёву на лiкёра-гарэлачны завод, дзе яна ўжо дзесяць гадоў. Старанне, iнiцыятыва, добрыя арганiзатарскiя здольнасцi, высокае прафесiйнае майстэрства, прынцыповасць, уменне наладжваць кантакты з людзьмi дапамаглi ёй браць адну прыступку за другой па службовай лесвiцы: майстар, старшы майстар, начальнiк цэха, намеснiк дырэктара. I, нарэшце, з мая 2003 года — генеральны дырэктар прадпрыемства.

З глыбiнь гiсторыi

— Галiна Вiларэсаўна, мы не адкрыем нiякага сакрэту, калi скажам, што гарэлку называюць рускiм нацыянальным напоем?

— Так, памылкi тут няма. Бо гарэлка пачала вырабляцца на Русi, калi яна была адзiнай дзяржавай для будучых трох братнiх народаў, тысячу гадоў таму. Вядома, гэта быў зусiм iншы, чым зараз, напой, але ён быў i пастаянна, так бы мовiць, удасканальваўся.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Хоць бы тое, што ў ХV стагоддзi дапытлiвы рускi розум дадумаўся вырабляць спiрт з зерняў жыта, i з гэтага часу пачынаецца гiсторыя рэцэптаў вырабу гарэлкi рознага ўзору. А як тут нi прыгадаць той факт, што пры Пятры I, Елiзавеце I i Кацяры- не II дваранам была дадзена прывiлея займацца так званым хатнiм вiнакурэннем на iхнiя асабiстыя патрэбы без права продажу. У гэтых вось умовах гарэлка як прадукт спажывання дасягнула найвышэйшай якасцi. Акрамя таго, асартымент яе быў вельмi шырокi: мелася больш як сто марак гарэлкi, кожная з якiх выдзялялася сваiм асобым адрозненнем. А напоi арыстакратычных гаспадарак князёў Шарамецьевых, Куракiных, графаў Румянцавых i Разумоўскiх мелi такi высокi стандарт, што не саступалi славутым французскiм каньякам.

— Атрымлiваецца, Галiна Вiларэсаўна, што людзi на Русi пазнаёмiлiся з алкагольнымi напоямi ў глыбокай старажытнасцi...

— Бясспрэчна. Але тады народ пiў намнога менш, чым зараз, бо дзейнiчалi нормы праваслаўнай веры, якiя ўстанаўлiвалi ў годзе 172 посныя днi. А Iван Грозны простаму люду для «пития» адвёў у 1552 годзе наогул толькi тры святы: Каляды, Дзмiтрыеўскую суботу i Святую Нядзелю. За ўжыванне алкаголю ў iншыя днi каралi плёткамi i нават саджалi ў турму.

— А наогул трэба сказаць, што празмерную цягу да спiртнога нiдзе i нiколi не адабралi.

— Гэта так. Чалавек не павiнен быць у палоне алкаголю, якi нездарма называюць зялёным змеем. Ён павiнен ведаць сваю норму, думаць пра тое, што можа здарыцца, перабольшаўшы яе. Мне, напрыклад, падабаецца, што ў некаторых пiўных Германii на вiдным месцы стаiць шклянка з меткамi: «для мужчын», «для жанчын», «для асла», «для свiннi». Што гэта азначае, кожны ведае або здагадваецца. I гэта, вiдаць, у пэўнай меры ўздзейнiчае на яго.

— Не будзем больш заглядваць у гiсторыю, калi адбывалiся розныя цiкавыя метамарфозы (то Расiя ў канцы ХIХ стагоддзя па спажыванню спiртнога займала ў Еўропе адзiнаццатае месца, то з 1914 па 1924 г у ёй наогул дзейнiчае «сухi закон», то з СССР змагалiся некалькi краiн, каб не за iм (былой Руссю) замацаваўся прыярытэт стварэння гарэлкi як арыгiнальнага алкагольнага напою i выключнае права на яе рэкламу, а за iншымi i г.д.), лепш раскажыце аб сваiм прадпрыемстве.

— Гiсторыя яго пачалася ў 1897 годзе, калi ў Навабелiцы (гэта зараз адзiн з чатырох раёнаў Гомеля) быў створаны вiнны склад, якi знаходзiўся ў распараджэннi губернскага акцызнага ўпраўлення. Сёння наша прадпрыемства з’яўляецца адным з самых вядомых вытворцаў алкагольнай прадукцыi як у Рэспублiцы Беларусь, так i за яе межамi. У яе ўваходзiць галаўное прадпрыемства (лiкёра-гарэлачны завод у абласным цэнтры) i фiлiял — камбiнат харчовых прадуктаў «Палессе» ў Рэчыцкiм раёне, далучаны да нас у 2002 годзе. Па штатнаму раскладу — 417 чалавек. Там i там колькасць працуючых роўная.

Завод выпускае даволi шырокi асартымент прадукцыi — больш за пяцьдзесят найменняў. Гэта група гарэлкi як асобай, так i прыгатаванай па класiчнай тэхналогii: кактэйлi, бальзамы, настойкi, пуншы, джыны, лiкёры i г.д. Прадукцыя камбiната харчовых прадуктаў — гэта спiрт, канцэнтрат кваснага сусла, якi выкарыстоўваецца для прыгатавання квасу натуральнага, солад, што пастаўляецца ў хлебакамбiнаты для выпечкi хлебабулачных вырабаў, вуглекiслата, якая знаходзiць прымяненне ў розных галiнах гаспадарання краiны. Магутнасцi прадпрыемства дазваляюць выпускаць да аднаго мiльёна дэкалiтраў прадукцыi ў год.

Без вады — i нi туды, i нi сюды...

— Як бачна, РУП «Гомельскi лiкёра-гарэлачны завод» — адно са старэйшых аналагiчных прадпрыемстваў рэспублiкi. А цi азначае гэта, што калектыў яго прымяняе ў вытворчасцi арыгiнальныя рэцэптуры, заснаваныя на старадаўнiх традыцыях?

— Мы iх беражлiва захоўваем, спалучаючы з сучаснымi тэхналогiямi i прымяняючы выключна натуральныя кампаненты i ваду, якая праходзiць шматступеньчатую сiстэму ачысткi ў працэсе падрыхтоўкi вытворчасцi прадукцыi. З артэзiянскай свiдравiны яна паступае на фiльтр, напоўнены крэмнiем, пазбаўляючыся там ад механiчных прымесяў. У працэсе абезжалезвання прымяняецца прыродны матэрыял, якi складаецца з сiлiкатаў, што маюць iонаабменныя ўласцiвасцi i выдаляюць жалеза, марганец, сульфiд вадароду шляхам акiслення i фiльтрацыi. На трэцiм этапе праз адсарбiруючы элемент (сульфавугаль) адбываецца змякчэнне вады шляхам выдалення соляў жосткасцi, а на чацвёртым адбываецца дэзадарыраванне, пры якiм выкарыстоўваецца костачкавы фруктовы вугаль i выдаляюцца такiм чынам арганiчныя прымесi. Усе: зыходная вада чыстая, якасная. Але на гэтым мы не спыняемся, бо i надалей удасканальваем водападрыхтоўку. Так, сёлета плануем укаранiць у ёй метад так званага зваротнага осмасу. Не буду ўдавацца ў падрабязнасцi яго, але зазначу, што ачыстка вады будзе праводзiцца на малекулярным узроўнi, i названы метад будзе рэгуляваць састаў нашай вады ў тых суадносiнах, якiя мы хочам бачыць для атрымання высокагатунковай прадукцыi.

...А без iншых кампанентаў — таксама

Кожнаму, нават дылетанту вядома, што адным з галоўных складаемых для атрымання гарэлкi з’яўляецца спiрт. I хачу сказаць, што наш спiрт выпрацоўваецца выключна са збожжа, дзякуючы чаму ён вельмi мяккi. Дарэчы, наш завод першы i адзiны сярод аналагiчных прадпрыемстваў рэспублiкi ўкаранiў нiзкатэмпературнае разварванне зерня, пастаянна ўдасканальвае тэхналогiю яго вытворчасцi. А летась мы зрабiлi новы крок у тэхналогii вырабу спiрту яшчэ больш высокай ступенi ачысткi. Мы не будзем яго прадаваць нiкому, а выкарыстаем для сваiх унутраных распрацовак. На аснове гэтага спiрту ўдалося распрацаваць два вiды высокагатунковай гарэлкi, якой, апрача нас, нiхто не можа выпускаць. Дадам яшчэ, што спiрт вырабляецца з лепшых гатункаў пшанiцы, а сумесь яго i вады праходзяць унiкальную двухступеньчатую фiльтрацыю серабром i фiнiшную фiльтрацыю. Спачатку гарэлка фiльтруецца праз слой насярэбранага бярозавага вугалю i такiм чынам узбагачаецца iонамi серабра. Затым фiльтруецца праз вугальныя сарбцыйныя фiльтраэлементы i шкарлупiны какосавых арэхаў, пакрытых серабром, а на апошнiм этапе гарэлка праходзiць фiнiшную палiруючую фiльтрацыю i набывае крыштальны бляск i празрыстасць. I яшчэ. Якасць спiрту i гарэлкi кантралюецца па дзевяцi параметрах на газавым храматографе фiрмы «Хюлет-Пакард» (ЗША).

— Акрамя вады i спiрту ў вытворчасцi гарэлачных i лi- кёрных вырабаў прымяняецца i раслiнная сыравiна. Што адносна гэтага, Галiна Вiларэсаўна, вы можаце сказаць?

— Гэта так званыя тэхналагiчныя дабаўкi, ад якiх таксама залежыць якасць гатовага прадукту. Зараз мы працуем на iх з такiм правераным пастаўшчыком, як «Лечпрырода» з Мiнска, якая займаецца нарыхтоўкай траў для аптэк. Таму раслiнная сыравiна прайшла гiгiенiчную рэгiстрацыю i праверана на бяспеку.

I Гран-пры, i золата, i серабро...

— Сёлета ваша прадыпрыемства ўдзельнiчала ў мiжнародных спецыялiзаваных выставах — дэгустацыях у Бельгii i Санкт-Пецярбургу — i, можна сказаць, трыумфавала, аб чым наша газета расказвала раней. А менавiта: у Бруселi залаты i сярэбраны медалi заваявалi два вiды прадукцыi — бальзам i гарэлка. А з Санкт-Пецярбурга вы прывезлi золата за бальзам, Гран-пры, серабро i бронзу — за гарэлку трох розных марак. Iншымi словамi, Галiна Вiларэсаўна, такiм поспехам якасць вашых вырабаў здзiвiла многiх?

— Занадта гучна сказана, але зразумела вас. I паўтаруся: яны унiкальныя яшчэ i таму, што пры прыгатаваннi прадукты выкарыстоўваюцца толькi высакаякасная, натуральная, экалагiчна чыстая сыравiна, сучасныя тэхналогii i арыгiнальныя рэцэптуры, заснаваныя на беражлiва захоўваемых старажытных традыцыях. Таму названы бальзам атрымлiвае высокiя ўзнагароды на ўсiх мiжнародных прэстыжных выставах-дэгустацыях. Ён адзначаны таксама медалём за дызайн, з’яўляецца лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь», а керамiчная бутэлька для яго прызнана «Лепшай упакоўкай 2004 года».

Магу назваць i iншыя нашы лiкёра-гарэлачныя вырабы, якiя па вартасцi ацэнены не толькi радавымi спажыўцамi, але i дэгустатарамi-прафесiяналамi, вядомымi ва ўсiм свеце. Дарэчы, апошнiм часам мы ўзялi новы накiрунак у сваёй дзейнасцi — выраб прадукцыi з лекавымi дабаўкамi — эхiнацэяй, растаропшай i iншымi, якiя знiжаюць шкоднае ўздзеянне алкаголю на пячонку.

— Вернемся да ўзнагарод на згаданых i iншых мiжнародных i ўнутраных выставах-дэгустацыях. Колькi ўжо iх?

— Каля ста. I не трэба думаць, што атрымаць такiя ўзнагароды проста. Iдзе жорсткая канкурэнцыя «за месца пад сонцам» з вельмi вопытнымi вытворцамi падобнай прадукцыi шэрагу краiн — Расii, Украiны, Германii, Францыi, Iталii i г.д. I прыемна, што ў ёй мы выглядаем годна, знаходзiмся ў лiку лепшых.

Экспартныя рэалii

— А што даюць вам указаныя ўзнагароды акрамя маральнага задавальнення?

— Прэстыж, прызнанне. Пашырэнне рынкаў збыту, заключэнне новых кантрактаў. Гадоў дзесяць таму мы пастаўлялi сваю прадукцыю ў Расiю, пераважна ў Калiнiнградскую вобласць, i толькi летась аднавiлi свой экспарт. Скажу, што Расiйская Федэрацыя — моцна абаронены рэгiён на пастаўку алкагольнай прадукцыi туды, тым не менш наша гарэлка атэставана на расiйскiм рынку, а адна з вядучых фiрмаў аказвае нам комплекс лагiстычных паслуг i паслуг па правядзенню мытнай ачысткi тавараў. Праз некалькi месяцаў мы зробiм першыя пастаўкi туды нашай прадукцыi.

Працягваюцца нашы сувязi з Латвiяй, маецца кантракт з Арменiяй, адна з кампанiй якой зацiкаўлена ў выпуску гарэлкi сваёй маркi на нашым прадпрыемстве.

— Як гэта разумець?

— Па iх заказу мы распрацавалi шэсць найменняў гарэлкi з запатэнтаванымi на iх назвамi. Мяркуем, што ў жнiўнi пачнём яе туды пастаўляць, i наша супрацоўнiцтва будзе грунтавацца на доўгатэрмiновай аснове. Сёння ў прапрацоўцы знаходзiцца дагавор i намеры аб супрацоўнiцтве з Чэхiяй. Вядуцца перамовы на пастаўку нашай прадукцыi з Германiяй, Аўстрыяй, Польшчай. Вельмi цiкавы праект з Iзраiлем па разлiву ў нас алкаголезмяшчальных напояў на аснове сокаў знаходзiцца на разглядзе. Нядаўна прадстаўнiкi прадпрыемства ўдзельнiчалi ў вiзiце дзелавых колаў рэспублiкi ў ЗША, i некалькi кампанiй яе зацiкавiлiся нашай прадукцыяй. Не магу пакуль дакладна сказаць, чым гэта ўсё закончыцца, але адна з iх ужо даслала нам свае праекты па прасоўванню прадукцыi завода на амерыканскi рынак i неўзабаве з ёй будзе заключаны дагавор на супрацоўнiцтва. З астатнiмi фiрмамi ўмовы прапрацоўваюцца. Мяркуем, што ў наступным годзе мы ўжо будзем туды рабiць адгрузкi тавару.

— I колькi часу працуеце вы актыўна на знешнiм рынку?

— Ужо год. I сёлета адгрузiлi на экспарт пяць тысяч дэкалiтраў прадукцыi. Гэта вельмi нядрэнны паказчык. Першыя крокi ў гэтым напрамку зроблены, i яны ўсяляюць нам надзею на павелiчэнне аб’ёмаў экспарту.

— Агульнавядома, што ўвайсцi ў знешнi рынак i затрымацца, як кажуць, на iм цяжка...

— Зразумела вас i скажу, што нам давялося шмат i настойлiва працаваць над удасканальваннем вытворчасцi, павышэннем якасцi тавараў. Вялiкую ўвагу мы ўдзяляем мадэрнiзацыi абсталявання, на што грошай не шкадуем, набылi дзве iтальянскiя лiнii разлiву. У плане гэтага года ўстаноўка яшчэ адной, якая аснасцiць бутэльку не звычайным вiнтавым каўпачком, а пластмасавым каўпачком-дазатарам, як гэта робiцца ў Еўропе. Пра амерыканскi храматограф, якi вызначае ўзровень таксiчных рэчываў у нашай прадукцыi вельмi дакладна, я ўжо гаварыла. Адзначу таксама, што амерыканская схема водападрыхтоўкi дазваляе атрымаць ваду для вытворчасцi нашай прадукцыi на ўзроўнi крынiчнай. У вераснi на прадпрыемстве будзе праведзены капiтальны рамонт, у вынiку чаго шмат што зменiцца ў лепшы бок.

Асобная тэма — укараненне мiжнародных сiстэм якасцi. Больш за пяць гадоў у нас дзейнiчае IСО-9000/2001, сiстэма менеджменту якасцi. Укаранiлi мы таксама сiстэму экалагiчнага кантролю IСО-1400 i сiстэму НАССР, якая ахоплiвае ўвесь тэхналагiчны цыкл i гарантуе бяспеку нашага прадукту. Без указанага мы не замглi б экспартаваць сваю прадукцыю ў Расiю i краiны Еўрасаюза.

— Вы сказалi бяспеку, але ж гэта — алкаголь...

— Алкаголь. Без якога, аднак, чалавецтва не абыходзiцца. I калi людзi спажываюць яго часта i не ведаючы меры, дык гэта нiкуды не варта. Яны губяць сябе. Гэта — па-першае. Па-другое, не ўсякая купленая гарэлка добрая, бо ёсць падробкi. Яны ўтрымлiваюць у сабе шкодны метылавы спiрт. Таму, паўтаруся, да алкагольных напояў чалавеку трэба ставiцца з розумам.

Рукi працавiтыя...

— Прабачце, Галiна Вiларэсаўна, але не магу не спытаць вось пра што. Прадпрыемства выпускае алкаголь, i доступ да яго вашых работнiкаў вядомы. Цi не злоўжывае iм хто з iх?

— Наш завод — самае цвярозае прадпрыемства. Тут выконваюцца ўсе вядомыя дырэктывы, i людзi даражаць сваёй работай, бо ведаюць, што з рознага роду парушальнiкамi нам не па дарозе.

— На прылеглай да завода тэрыторыi i каля цэхаў — клумбы, кветнiкi, якiмi нельга не залюбавацца. Усюды чысцiня, парадак. Як гэта дасягаецца?

— Працуем, павышаем культуру. Аб’явiлi конкурс на лепшае добраўпарадкаванне сярод падраздзяленняў i паабяцалi пераможцу ўручыць мiкрахвалевую печ. Людзi працавалi ў нерабочы час, наводзiлi парадак. Спецыяльна створаная камiсiя праз кожныя два тыднi правярала, хто колькi зрабiў. Хто прыдумаў паставiць iмправiзаваны калодзеж, хто — вадаёмчык з жабамі, хто — скульптурную кампазiцыю, хто — жывы куточак беларускай прыроды. Хораша...

— Па ўсiм адчуваецца, што калектыў у вас добра арганiзаваны, працавiты, старанны...

— Гэта сапраўды так. У iм пераважаюць жанчыны. Апошнiм часам адбылося амаладжэнне калектыву, хоць мы даём магчымасць працаваць далей i пенсiянерам, чыiм вопытам даражым. Толькi год таму, напрыклад, на заслужаны адпачынак пайшла былы начальнiк вытворча-тэхналагiчнай лабараторыi Раiса Мiронаўна Дворкiна, чый рабочы стаж на прадпрыемстве склаў 45 гадоў. Яна многае зрабiла для нашага завода, падрыхтавала сабе дастойную змену ў асобе сённяшняга начальнiка лабараторыi Тамары Шупаевай, якая мае адзiнаццаць ганаровых грамат i падзяк за стварэнне i ўкараненне новых тэхналогiй, паскарэнне тэхнiчнага прагрэсу. Толькi добрыя словы магу сказаць пра работу машынiста расфасовачна-ўпаковачнай машыны мыйна-разлiўнога ўчастка Алы Гуц, вадзiцеля Уладзiмiра Чугая, прыёмшчыка-здатчыка харчовай прадукцыi адпускнога ўчастка Раiсы Заграбельнай, галоўнага бухгалтара Мiкалая Гарошкi, начальнiка вытворчасцi Любовi Мiнчук, начальнiка лiкёрнага ўчастка Надзеi Луцай, галоўнага iнжынера Мiкалая Кульбяцкага, начальнiка цэха разлiву Iрыны Ляхавай... Ды ўсiх цi пералiчаш. Я шчыра ўдзячна персаналу прадпрыемства за добрую работу.

— Магчыма, у хуткiм часевы наладзiце выпуск каньякоў?

— Наладзiм, над чым зараз i працуем. Адначасова падбiраемся да выпуску новых найменняў салодкiх настоек i, вядома ж, удасканальваем вытворчасць iншых лiкёра-гарэлачных вырабаў.

— Калектыў «Звязды» жадае вам новых поспехаў.

— Дзякую.

Матэрыял падрыхтаваў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галiна Вiларэсаўна — ураджэнка Калiнкавiцкага раёна. Закончыўшы ў 1980 годзе ў Гомелi хiмiка- бiялагiчны факультэт дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Франц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика