Макавей для ўсiх людзей
Ларыса ЦIМОШЫК
Летась упершыню свята мядовага Спаса можа было адзначыць у сталiцы разам — дзякуючы акцыi, якую правёў Нацыянальны мастацкi музей Беларусi. Сёлета мядовы Спас будуць адзначаць больш шырока: фестывалямi, акцыямi i абавязкова з мёдам.
На гэты раз галоўны музей Беларусi вырашыў расцягнуць акцыю на тры днi — мёду многа не бывае. Фальклорна-этнаграфiчная акцыя «Свята мядовавага Спаса» пройдзе з 12 па 14 жнiўня ў фiлiяле музея «Дом Ваньковiчаў», дзе якраз адкрыецца выстава графiкi беларускiх мастакоў «Казкi мядовага Спаса». Iлюстрацыi да беларускiх казак дапамогуць стварыць асаблiвую атмасферу. Дарэчы, яе дапоўнiць змогуць нават дзецi: 13 жнiўня на конкурс малюнкаў трэба прадставiць свой твор на тэму «Залатая пчолка» i атрымаць свой салодкi прыз. Таму што менавiта на гэты дзень прызначана дабрачынная акцыя «Пчаляры — дзецям». Аднак жа не толькi дзецям. Iснуе звычай, што ў Мядовы Спас пчаляр павiнен пачаставаць усiх, хто жадае, свежым мёдам, каб на наступны год быў такi ж добры ўраджай. Дзеля гэтага на пляцоўцы перад музеем будзе наладжана дэгустацыя мёду новага ўраджаю. Лiпавага, грэчкавага, лугавога... Гандлёвы дом «Свет пчол» абяцаў зрабiць усё, каб пляцоўка перад музеем ператварылася ў iмправiзаваную пасеку з сапраўднымi вуллямi. Тут жа ўсе даведаюцца iмя лепшага пчаляра года. На працягу месяца адбываўся конкурс пчаляроў па ўсёй Беларусi, на якiм выявiлi дзесяць лепшых. Журы павiнна будзе назваць аднаго... Дарэчы, мёд ад лепшага пчаляра можна будзе не толькi пакаштаваць, але i набыць лiтаральна на месцы. Праўда, смакаваць салодкае жыццё трэба будзе не доўга. У народзе назву «мядовы Спас» атрымала свята ў гонар З’яўлення часных дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподня, якое адзначаецца 14 жнiўня. Менавiта з гэтага дня пачынаецца даволi строгi царкоўны пост — Успенскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась упершыню свята мядовага Спаса можа было адзначыць у сталiцы разам — дзякуючы акцыi, якую правёў Нацыянальны мастацкi музей Беларусi |
|