Беларусы сталi менш ужываць алкагольных напояў
Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў галоўны нарколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Уладзiмiр Максiмчук.
Ён адзначыў, што зараз на душу насельнiцтва прыпадае па 9,4 л абсалютнага алкаголю, тады як у папярэднiя гады гэты паказчык складаў ад 10 л да 10,2 л на чалавека. Аднак пры гэтым колькасць пацыентаў, якiя знаходзяцца на наркалагiчным улiку, не змяншаецца. Толькi ў мiнулым годзе пад нагляд урачоў-нарколагаў узяты каля 31,8 тыс. чалавек. Усяго знаходзiцца на ўлiку больш за 172 тыс. чалавек, якiя пакутуюць ад п’янства i алкагалiзму. Асаблiва трывожыць той факт, што апошнiм часам павялiчваецца колькасць жанчын, якiя злоўжываюць спiртным. Зараз iх зарэгiстравана каля 35 тыс. У сувязi з гэтым Мiнiстэрства аховы здароўя праводзiць актыўную прафiлактычную работу. У прыватнасцi, медыцынскае ведамства падтрымала iнiцыятыву Беларускага саюза жанчын аб правядзеннi ў гэтым годзе акцыi «Жанчыны супраць п’янства жанчын».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў галоўны нарколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Уладзiмiр Максiмчук
|
|