21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасля жнiва — у санаторый

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ, Мядзельскi раён

На Мiншчыне забяспечваюцца ўсе сацыяльныя гарантыi ўдзельнiкам уборачных работ

Мiншчына ўпэўнена вядзе адлiк другому мiльёну свайго сёлетняга караваю. Створаны ўсе перадумовы для таго, каб рэгiён намалацiў самы «важкi» хлеб. Падчас жнiва традыцыйна ў лiдарах Слуцкi, Капыльскi, Нясвiжскi раёны — яны збiраюць значную частку агульнага ўраджаю. Аднак i iншыя тэрыторыi, якiя дасюль лiчылiся не зусiм перспектыўнымi, апошнiм часам паступова набiраюць тэмпы...

Да лiку такiх смела можна аднесцi Мядзельскi раён. Глебы тут не надта ўрадлiвыя. Аднак нават у гэты, не зусiм спрыяльны для хлебаробаў год, на Мядзельшчыне ўдалося не толькi дасягнуць леташняга ўзроўню па намалотах, а нават на 10 працэнтаў яго пераўзысцi. Зараз на жнiве ў гаспадарках раёна працуюць 118 камбайнаў. Збожжаўборачная тэхнiка абноўлена амаль на трэць — сёлета па лiзiнгу ўзялi 35 машын (як айчыннай вытворчасцi, так i расiйскiх «Донаў»). Нагрузка на камбайн адразу зменшылася да 140 гектараў. Абнавiлi i сушыльную гаспадарку (дарэчы, у раёне зараз усе збожжатакi пераведзены на выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва — адпаведна, затраты зменшылiся).

Агульны клiн збожжавых i зернебабовых Мядзельшчыны складае каля 18 тысяч гектараў. Сёлета ў раёне плануюць атрымаць каля 40 тыс. тон збожжа.

— Мы разлiчвалi на больш значны «каравай», — заўважае старшыня Мядзельскага райвыканкама Iван Муха, — хлеб на палетках добры праглядаўся. Аднак нездарма кажуць, што мы знаходзiмся ў зоне рызыкоўнага земляробства: падчас выспявання каласоў засушыла, а зараз з-за дажджоў i моцнага ветру ўборачныя работы ўскладняюцца.

Жнiво выдалася складаным: здаралася, што пераганялi камбайны з гаспадаркi ў гаспадарку — туды, дзе на той час не было дажджу i можна выходзiць у поле. Паводле слоў першага намеснiка старшынi Мядзельскага райвыканкама Аляксандра Данiленкi, выкарыстоўвалi i сцеблапад’ёмнiкi, раздзельную ўборку розных участкаў. Карацей кажучы, усе варыянты.

На палетках сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свiрскi край» удалося пабачыць даволi нязвыклую карцiну — касцоў, якiя хадзiлi побач з камбайнамi i дапамагалi апрацоўваць «праблемныя» ўчасткi. «Дзе-нiдзе так скруцiла збажыну, што i не дабрацца, — дзялiўся набалелым старшыня СВК «Свiрскi край» Генадзь Юхно. — А трэба сабраць усё, да апошняга каласка, не пакiдаць жа частку ўраджаю на полi прападаць». I так страты з-за капрызаў надвор’я гаспадарка панесла — планавалi малацiць па 35—40 цэнтнераў з гектара, а зараз дзесьцi па 23 выходзiць. Як з горыччу расказваў Генадзь Юхно, збожжа дробнае. А каб не ратавалi ўраджай самымi што нi на ёсць «дзедаўскiмi спосабамi», дык яшчэ менш атрымалi б.

Трэба лiчыць кожную капейчыну — iнакш проста не выжывеш. Гэта сапраўдная аксiёма сучаснасцi. Дзякуючы, напэўна, у тым лiку такому гаспадарскаму стаўленню ў «Свiрскiм краi» справы ладзяцца. Тры гады таму да калгаса «Свiр» было далучана адстаючае сельгаспрадпрыемства «Канстанцiнава». Першы час пасля такога аб’яднання было вельмi цяжка, затое пасля сiтуацыя змянiлася — гаспадарка выкараскалася са страт i пачала зарабляць грошы. Асноўная крынiца паступлення сродкаў — раслiнаводства (збожжа, бульба, гароднiна). Таму тут, без перабольшвання, кожны дзень зараз год кормiць. I людзi iмкнуцца добра працаваць. «Умовы аплаты ў нас добрыя, — лiчыць Генадзь Юхно. — Падчас уборкi можна атрымаць добры заробак. Канешне, пры той умове, што з заданнем спраўляешся. Аплата напрамую звязана з якасцю».

— У людзей сёння ёсць жаданне працаваць. Ёсць за што, — лiчыць Аляксандр Данiленка. — Падчас жнiва сёлета i па 100—150 тысяч рублёў у дзень у механiзатараў выходзiць. Шмат новай тэхнiкi, трохразовае гарачае харчаванне забяспечваем.

У гаспадарках Мядзельскага раёна людзi, якiя занятыя на жнiве, дадаткова бясплатна атрымлiваюць збожжа i сена. Акрамя таго, сельгаспрадпрыемства поўнасцю забяспечвае апрацоўку iх прысядзiбных участкаў. Робiцца ўсё дзеля таго, каб у чалавека, умоўна кажучы, падчас, напрыклад, жнiва не балела галава аб уласным падворку. I ён быў упэўнены, што гаспадарка заўсёды прыйдзе на дапамогу.

— Таксама, калi механiзатар належным чынам спраўляецца з усiмi сваiмi абавязкамi, то яму бясплатна выдзяляецца пуцёўка на аздараўленне ў нашыя здраўнiцы, — кажа Аляксандр Данiленка. — Так што пасля ўборкi можна i ў санаторыi адпачыць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мiншчыне забяспечваюцца ўсе сацыяльныя гарантыi ўдзельнiкам уборачных работ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика