Прафсаюзы і ўраджай
Мiкалай ПЯТРОВIЧ
У Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi падчас правядзення ўборачных работ створаны спецыяльны штаб. У яго склад увайшлi прадстаўнiкi апарату Савета ФПБ, а таксама галiновых i рэгiянальных прафаб’яднанняў.
Як паведамiлi ў прэс-службе Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, асаблiвая ўвага падчас жнiва традыцыйна ўдзяляецца пытанням аховы працы. Самая важная задача — максiмальна скарацiць колькасць выпадкаў траўматызму, пазбегнуць траўмаў са смяротным зыходам. Пастановай Прэзiдыума Савета ФПБ зацверджана памятка i падрабязная iнструкцыя па ажыццяўленню грамадскага кантролю падчас жнiва. Пад жорсткiм кантролем — прыцягненне да працы непаўналетнiх. Таксама заўсёдная ўвага ўдзяляецца правядзенню iнструктажаў на збожжатаках. У першую чаргу спецыялiсты тэхнiчнай iнспекцыi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi пракантралявалi тыя гаспадаркi, дзе летась былi дапушчаны «хiбы». Дарэчы, у мiнулым годзе падчас жнiва праверкi адбылiся ў 300 сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Падчас iх было выяўлена больш чым 2 тысячы парушэнняў правiлаў аховы працы i тэхнiкi бяспекi. Такiм чынам, удалося прадухiлiць не адзiн няшчасны выпадак...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi падчас правядзення ўборачных работ створаны спецыяльны штаб. У яго склад увайшлi прадстаўнiкi апарату Савета ФПБ, а та
|
|