Дзецi з Лiвана пройдуць рэабiлiтацыю ў Беларусi
Ала МАЧАЛАВА
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камчарнобыля, Дзiцячы рэабiлiтацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ждановiчы», што на беразе Мiнскага мора, прыме дзяцей з тых сем’яў, якiя сталi ахвярамi iзраiльскай ваеннай кампанii ў Лiване. У цэнтры пройдуць рэабiлiтацыю да 50 дзяцей за змену. Акцыя праводзiцца ў рамках даручэння Савета Мiнiстраў па аказанню гуманiтарнай дапамогi краiнам—удзельнiцам канфлiкту на Блiзкiм Усходзе.
Звычайна дзiцячая здраўнiца прымае каля 5000 маленькiх беларусаў штогод — тых, якiя жывуць у самых забруджаных радыенуклiдамi раёнах. Цэнтр «Ждановiчы» аснашчаны ўсiм неабходным для рэабiлiтацыi: апараты ультрагукавой, СIЧ дыягностыкi, электра- i святлолячэння, кабiнет мiкраклiмату. Паклапацiлiся не толькi пра аздараўленчую, але i пра адукацыйную базу — дзеткi вывучаюць тут школьную праграму i нават займаюцца ў гуртках i майстэрнях. Рэабiлiтацыя пацярпеўшых будзе шматбаковая: як фiзiчная (з аздараўленнем i загартоўваннем), так i сацыяльна-псiхалагiчная.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камчарнобыля, Дзiцячы рэабiлiтацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ждановiчы», што на беразе Мiнскага мора, п |
|