Хроніка апошніх падзей
Пажар у метро Нью-Йорка
15 чалавек, у тым лiку трое пажарных атрымалi лёгкiя раненнi, а каля 4 тысяч чалавек былi эвакуiраваныя з-за пажару, якi адбыўся ў сераду ў нью-йоркскiм метро ў раёне Бруклiн. Пацярпелыя былi дастаўлены ў бальнiцы, а рух цягнiкоў быў спынены больш чым на тры гадзiны. Некалькi пасажыраў падземкi паскардзiлiся, што пажарныя прыбылi больш чым праз гадзiну пасля здарэння. МIНIСТР ЗАБАРАНIЎ ЧЫПСЫ I ГАЗIРОЎКУ Кiраўнiк мiнiстэрства адукацыi Украiны Станiслаў Мiкалаенка падпiсаў загад, якi забараняе прадаваць у школах прадукты, якiя ўтрымлiваюць сiнтэтычныя дабаўкi. Адпаведна з загадам, са школьных сталовых i буфетаў павiнны знiкнуць газаваныя напоi, чыпсы i нават пiрожныя, у крэм якiх дабаўляюцца ненатуральныя iнгрэдыенты. Таксама Мiкалаенка загадаў прыбраць са школ тлустую свiнiну, вэнджаную рыбу, грыбы i маянэз. Неабходнасць такой забароны чыноўнiкi тлумачаць клопатамi пра здароўе маленькiх украiнцаў, бо «гастрыты i язвы становяцца сярод школьнiкаў звычайнай з’явай». У ЯПОНII ЗАРЭЗАЛI РУСКУЮ ТАНЦОРКУ Наведвальнiк кабарэ ў цэнтры японскага горада Кобэ зарэзаў расiйскую танцорку, а потым здзейснiў спробу самазабойства. Паводле даных мясцовай палiцыi, 22-гадовая расiянка хацела адысцi ад столiка, дзе сядзеў 47-гадовы японец, але той схапiў яе за руку. Дзяўчына стала вырывацца, тады японец дастаў нож i нанёс ёй смяротныя раненнi ў шыю i грудзi. Да яго падбеглi служачыя, але ён сказаў: «Гэта мая адказнасць», пасля чаго нанёс сабе тры ўдары ў жывот. Зараз злачынца знаходзiцца ў бальнiцы ў цяжкiм стане. Замежныя сродкi масавай iнфармацыi паспяшалiся звязаць гэтае забойства з нядаўнiм забойствам расiйскiмi пагранiчнiкамi японскага крабалова-браканьера. АЎТАЎГОНШЧЫКАМ ДАПАМАГАЮЦЬ ДЗЯЎЧАТЫ Маскоўскiя аўтаўгоншчыкi гэтым летам узялi на ўзбраенне прыгожых дзяўчат. Пакуль апошнiя ў касцюме Евы плёскалiся ў вадаёме спецыяльна на вачах аўтаўладальнiкаў i адцягвалi iх увагу, злодзеi ўганялi аўто, а таксам рабавалi iх. У расiйскай сталiцы штодзённа ўганяюць каля 40 аўтамабiляў, i яшчэ каля 20 крадуць у Маскоўскай вобласцi. Прычым у летнi сезон угонаў адбываецца на 15 працэнтаў больш. З-за спякоты вадзiцелi часта пакiдаюць машыны з прыадчыненымi вокнамi цi не карыстаюцца механiчнымi процiўгоннымi сродкамi i нярэдка, пры наведваннi сталовак i кафэ, пакiдаюць ключы ў дасягальных для прафесiйных зладзеяў месцах — на стале цi прылаўку. РЫБАКОЎ БОЛЬШ ЗА ПАЎГОДА НАСIЛА ПА АКIЯНЕ У Мексiцы былi выратаваныя рыбакi, якiя амаль год пражылi ў адкрытым акiяне, паведамляе Associated Press. 28 кастрычнiка 2005 года трое лаўцоў акул з горада Сан Блас накiравалiся за здабычай. Нечакана ў iх лодкi сапсавалiся абодва рухавiкi. Моцны вецер хутка вынес рыбакоў у акiян. На працягу дзевяцi месяцаў i дзесяцi дзён зламаная лодка дрэйфавала ў Цiхiм акiяне. Яе экiпаж увесь гэты час харчаваўся сырой рыбай i пiў дажджавую ваду, якой, на iх шчасце, хапала дзякуючы надвор’ю. З сабою ў рыбакоў была Бiблiя, якую яны рэгулярна чыталi. Нарэшце 9 жнiўня гэтага года iх заўважылi з рыбалавецкага траўлера каля Маршалавых астравоў. Такiм чынам, iх зламаная лодка сплыла на 5500 мiль на захад. Зараз рыбакi праходзяць рэабiлiтацыю ад знясiлення. Аднак родныя рыбакоў сцвярджаюць, што iх блiзкiя знiклi не больш чым тры месяцы таму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у метро Нью-Йорка
|
|