«Блату» не было,
Святлана БАРЫСЕНКА
а пытанне «дзе жыць?» для iншагароднiх было i застаецца
Большасць новаспечаных студэнтаў дзённай формы навучання на бюджэтнай аснове — гэта тыя, хто прадставiў сертыфiкаты цэнтралiзаванага тэсцiравання. Дарэчы, 20 ВНУ запрасiлi сертыфiкаты па ўсiх спецыяльнасцях. 43 вышэйшыя навучальныя ўстановы дзяржаўнай формы ўласнасцi i 10 — прыватнай ажыццяўлялi сёлета прыём абiтурыентаў па 360 спецыяльнасцях. Зараз можна сцвярджаць, што папулярнымi аказалiся фактычна ўсе сталiчныя ВНУ, хоць па асобных спецыяльнасцях, а таксама па колькасцi жадаючых вучыцца завочна, iм не саступалi рэгiянальныя. Вялiкiя конкурсы мелi месца не толькi на такiх спецыяльнасцях, як «камп`ютарная графiка» цi «акцёрскае майстэрства», але i па эканамiчных i правазнаўчых, якiя, як вядома, каторы год запар не гарантуюць працаўладкавання. З недаборамi па некаторых спецыяльнасцях — па той жа фiзiцы, радыефiзiцы, хiмii вышэйшыя ўстановы разбiралiся шляхам прапановы абiтурыентам пераарыентавацца, напрыклад, з факультэта матэматыкi на факультэт фiзiкi — з падобнымi iспытамi. Як адзначае начальнiк упраўлення вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Юрый МIКСЮК, паводле вынiкаў залiчэння, студэнтамi дзяржаўных ВНУ дзённай формы навучання на бюджэтнай аснове сталi 23 915 чалавек, з якiх 1 працэнта складаюць пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх алiмпiяд, творчых конкусаў, 0,1 працэнт — пераможцы i прызёры Алiмпiйскiх гульняў, чэмпiянатаў свету i Еўропы, 18 працэнтаў — выпускнiкi сельскiх устаноў адукацыi. Дарэчы, апошнiм — iншагароднiм студэнтам, колькасць якiх застаецца стабiльна высокай у сталiцы, неабходна настроiцца на цяжкасцi падчас пошуку жылля. ВНУ па-ранейшаму не ў стане забяспечыць пакоямi ў iнтэрнатах усiх, хто мае ў гэтым патрэбу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
а пытанне «дзе жыць?» для iншагароднiх было i застаецца |
|