21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi лёгка стаць студэнтам?

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выпрабавана на сабе

Абiтурыенцкiя пакуты-выпрабаваннi скончылiся. Здаецца, самы час прааналiзаваць, як усё было...

З пытаннем, вынесеным у загаловак, я звяртаўся да сваiх былых аднакласнiкаў, многiя з якiх ужо з’яўляюцца студэнтамi. У адказ чуў: «Запытайся лепей, цi лёгка быць абiтурыентам?».

Вельмi складана — асаблiва ў гэтым годзе. Мяркуйце самi: не паспелi мы здаць вынiковыя школьныя экзамены, атрымаць атэстаты, адгуляць выпускны баль, сустрэць першае дарослае свiтанне — i ўжо лiтаральна праз дзень цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Зусiм мала часу, каб хоць крыху перадыхнуць, апомнiцца. 8 чэрвеня — апошнi экзамен, 9-га — выпускны баль, а 12-га — ужо першы тэст.

Сёлета абiтурыентаў чакалi больш цяжкiя выпрабаваннi, чым у мiнулыя гады: адменена платнае тэсцiраванне, у абiтурыентаў была магчымасць здаць толькi тры тэсты, ды i вельмi складаныя. Многiя займалiся з рэпетытарамi i на падрыхтоўчых курсах. На мой погляд, школьных ведаў даецца недастаткова, каб паспяхова здаць тэсты — цi, дакладней, тэсты слаба суадносяцца са школьнымi праграмамi.

Першы тэст, па роднай мове, быў сапраўдным стрэсам не толькi для мяне, але i для большасцi абiтурыентаў. Пачатак у 11 гадзiн. Але на самай справе тытульны лiст, якi далi нам у гэты час, мы запаўнялi каля 40 хвiлiн. Гэта вельмi расхаладзiла многiх, тым больш, што выкладчыкi пастаянна папярэджвалi: «Будзьце ўважлiвымi!». Калi тытульны лiст быў запоўнены, выкладчык глянуў на гадзiннiк i сказаў: «Час пайшоў». На выкананне тэста было адведзена 120 хвiлiн. У тэсце — 40 заданняў. Атрымлiваецца: па тры хвiлiны на кожнае. Я хуценька прабег вачыма ўсе заданнi. Вельмi расстроiўся: упэўнена мог зрабiць толькi 6 цi 7 заданняў, астатнiя ж былi з такiмi «падкавыркамi»... Ззаду хтосьцi разгублена выдыхнуў, а адзiн хлопец нават вылаяўся гучным шэптам. На яго азiрнулася ўся аўдыторыя. Я загадаў сабе: «Не панiкаваць!». Але тэст усё роўна выконваў на «аўтапiлоце». Стан быў сапраўды стрэсавы. Пасля таго, як выйшаў з аўдыторыi, яшчэ з паўгадзiны падрыгвала вока. Сябры патлумачылi: «Гэта ад нерваў». Самае цiкавае, што потым я не мог успомнiць нiводнага тэставага задання, увогуле не памятаю, як iх выконваў. Многiя мае аднакласнiкi былi ў гэткiм жа стане. Усе асцерагалiся аднаго: каб не атрымаць нездавальняючай адзнакi. Статыстыка сведчыць, што большая частка абiтурыентаў не набрала больш за 40 балаў са 100 магчымых. Скажу шчыра: калi даведаўся пра свае 60 балаў, скакаў ад радасцi.

...Некаторыя заданнi па гiсторыi Беларусi былi сфармуляваны такiм чынам, што я нават не разумеў, чаго ад мяне хочуць. Але на гэтым тэсце адчуваў сябе больш спакойна, бо пасля беларускай мовы ўжо быў такi-сякi вопыт праходжання тэсцiравання. Ды i гiсторыю я ведаў добра. Маiм рэпетытарам была нядаўняя выпускнiца гiстфака, вельмi таленавiты i строгi педагог. Яна прымусiла мяне прачытаць, здаецца, усю гiстарычную лiтаратуру. I методыка апытання ў яе была даволi арыгiнальная: пад лiнейку звярала мой адказ з радкамi падручнiкаў. Дарэчы, трэцi выпускны экзамен (па выбару) — па гiсторыi Беларусi — я здаваў адзiн з усёй школы. Атрымаў «10». На жаль, лiтаральна дзвюх адзiнак не хапiла, каб за тэст я атрымаў «9». Некаторыя пытаннi, на мой погляд, зусiм дзiўна пастаўлены, некарэктна сфармуляваны.

Прайшоўшы тэсцiраванне, хачу выказаць некалькi прапаноў, якiя, на маю думку, аблегчаць маральна-псiхалагiчны стан абiтурыентаў наступнага года.

1) Чаму б адразу пасля тэсцiравання не апублiкаваць тэставыя заданнi разам з адказамi? Тады адразу быў бы вiдаць узровень i якасць заданняў i фармулiровак, iх суадноснасць са школьнай праграмай.

2) Пасля заканчэння школы выпускнiкам неабходна мiнiмум тыдзень, каб маральна настроiцца на тэсты. А не так, перафразуючы вядомы афарызм: «З балю — адразу на карабель».

3) Думаецца, было б лагiчна дазволiць абiтурыентам здаваць тэсты не па трох прадметах, як сёлета, а, па жаданню кожнага, значна больш. Дапусцiм, тры тэсты — на бясплатнай аснове, астатнiя — на платнай. Тады сапраўды была б большая магчымасць выбару.

Шчыра зычу абiтурыентам 2007-га поспехаў!

Учарашнi абiтурыент, без пяцi хвiлiн студэнт

Уладзiмiр СТАЛОВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абiтурыенцкiя пакуты-выпрабаваннi скончылiся. Здаецца, самы час прааналiзаваць, як усё было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика