У каго спытаць пра сэкс, алкаголь i...?
Святлана БАРЫСЕНКА
На верасень запланавана адкрыццё цэнтраў здароўя моладзi ў Барысаве, Вiлейцы, Жодзiне, Маладзечне i Слуцку. Ужо iснуюць падобныя структуры ў Гомелi, Магiлёве, Гродне i Салiгорску. А да канца 2006 года завершыцца падрыхтоўка да адкрыцця цэнтраў ва ўсiх абласцях краiны.
Паводле слоў каардынатара праграм ЮНФПА ў Рэспублiцы Беларусь Таццяны ГАПЛIЧНIК, прататыпамi цэнтраў здароўя моладзi можна назваць падлеткавыя кабiнеты ў палiклiнiках. Цэнтры ж таксама арганiзуюцца на базе гарадской палiклiнiкi, дыягнастычнага цэнтра цi любой iншай арганiзацыi аховы здароўя. Аднак тут iдэя заключаецца ў тым, каб аказаць маладому чалавеку не толькi медыцынскую, але i псiхалагiчную дапамогу, даць адказы на любыя пытаннi. Дарэчы, практыка сведчыць, што падлеткi iдуць у цэнтры з пытаннямi ўзаемаадносiнаў палоў, пакаленняў, кантрацэпцыi i цяжарнасцi, развiтання з курэннем, наркотыкамi, алкаголем, рэальнымi цi надуманымi праблемамi са здароўем цi нават «кiм я хачу i магу стаць?». — За апошнiя дзесяць гадоў агульная захворваемасць падлеткаў вырасла на 31 працэнт, — адзначае Таццяна Гаплiчнiк. — Урад разглядае зараз Нацыянальную праграму дэмаграфiчнай бяспекi на 2006—2010 гады, i гэта сведчыць аб пiльнай увазе да праблемы здароўя моладзi ў нашай краiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На верасень запланавана адкрыццё цэнтраў здароўя моладзi ў Барысаве, Вiлейцы, Жодзiне, Маладзечне i Слуцку. Ужо iснуюць падобныя структуры ў Гомелi, М |
|