Грышанаву носяць на рукахМуз-news Сольны канцэрт Алены Грышанавай у вераснi — пад вялiкiм пытаннем, бо «зорка» некалькi тыдняў будзе вымушана хадзiць у гiпсе.Самае неверагоднае, што нагу спявачка зламала не на вялiкiх абцасах у час выступлення, а... на роўным месцы, ды яшчэ ў красоўках. Алена спатыкнулася, калi падбегла да мабiльнага тэлефона (званiла дачка). Нягледзячы на боль, яна яшчэ паўдня ездзiла за рулём. У аддзяленнi траўматалогii зрабiлi здымак i дыягнаставалi пералом. У вынiку — гiпс i перапынак у выступленнях. Праўда, спявачка знаходзiць у сваёй траўме вялiкi плюс: мужчыны, калi бачаць яе з палачкай, гатовы лiтаральна насiць на руках. Знаёмства з альбомам да яго з’яўлення рэальна Першай магчымасцю пачуць песнi новага студыйнага альбома «J_морс» стане Iнтэрнэт-сiнгл «Не памiрай». Ужо з назвы зразумела, якой стане загаловачная песня. Другi ў гiсторыi калектыву вiртуальны дыск уключае арыгiнальную «рокавую» версiю «Не памiрай», рэмiкс на гэту песню i канцэртную версiю кампазiцыi «Паветра». Лiдар гурта Уладзiмiр Пугач адзначыў, што сiнгл, канешне, не дасць поўнага прадстаўлення аб усiм альбоме, але дастаткова характарызуе яго накiрунак — больш гiтарны i рокавы, чым папярэднiя запiсы. Усе кампазiцыi можна знайсцi на сайтах www.jmors.by, www.adsl.by, www.tut.by з 22 жнiўня. Дарэчы, першы Iнтэрнэт-сiнгл гурта «100 дарог» выйшаў 10 снежня 2004-га. За год яго скачалi звыш 8 тысяч карыстальнiкаў. Бранхiт гастролям не перашкодзiў Нядаўна спявак Дзмiтрый Даўкш вярнуўся з вялiкага турнэ па Германii i ЗША. Гастролi працягвалiся чатыры месяцы, i за гэты час выканаўца паспеў даць больш як 30 канцэртаў, адпачыць i нават запiсаць новыя песнi. Праўда, палёт у Амерыку быў пад пагрозай зрыву, бо спявак захварэў. «Тур нельга было перанесцi, бо рэклама маiх выступленняў была ўжо запушчана. Давялося ляцець з высокай тэмпературай. У Фларыдзе ўрачы канстатавалi бранхiт. Я тыдзень праляжаў у ложку, — узгадвае Дзмiтрый. — Затое выступленнi ўдалiся. Я ўдзельнiчаў у «Славянскiм кiрмашы», якi штогод праходзiць у Сакрамэнта». Разам з музыкантам Сяргеем Брыксай у Портлендзе Даўкш запiсаў акустычную версiю хiта «Акiян», а потым новую песню з працоўнай назвай «Я спытаў ЯГО», якая ўвойдзе ў будучы альбом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сольны канцэрт Алены Грышанавай у вераснi — пад вялiкiм пытаннем, бо «зорка» некалькi тыдняў будзе вымушана хадзiць у гiпсе
|
|