А дзе ж тыя ваяры?..
Ларыса ЦIМОШЫК
Фестывалi Сын сяброўкi захапляецца рыцарамi, малюе батальныя сцэны, майструе з паперы замкi, не прапускае нiводнай акцыi з удзелам сучасных беларускiх волатаў. I я яго разумею: у сапраўдных кальчугах з мячамi, верхам на конях яны глядзяцца як супергероi, якiх так мала сёння. А так хочацца, каб былi сярод нас самыя сапраўдныя рыцары.Не праблема. Рыцары на weekend ёсць дакладна. 19 i 20 жнiўня яны збяруцца ў сталiчным парку «DREAMLAND», каб наладзiць для ўсiх, хто пажадае, «Гiстарычныя выхадныя». Фестывалi сярэднявечнай культуры сталi ў нас надзвычай папулярнымi. I зусiм не дзiўна, што ў Беларусi нарадзiлiся рыцарскiя клубы. Моладзь, якая прыходзiць у iх, знаходзiць для сябе штосьцi галоўнае, заснаванае не на штучных, прыдуманых традыцыях, а на гiстарычным вопыце нашага народа. Дарэчы, рыцарскiя клубы iснуюць амаль ва ўсiх еўрапейскiх краiнах. Беларусь — еўрапейская краiна, якая мае сваю замкавую культуру. У Беларусi з XII стагоддзя пачало распаўсюджвацца рыцарства. Вялiкае княства Лiтоўскае ў той час было моцнай еўрапейскай дзяржавай, якой патрэбныя былi свае абаронцы. Рыцары — гэта людзi, якiя неслi воiнскую службу на аснове феадальнага права, атрымаўшы пэўную маёмасць. Пазней рыцарства стала своеасаблiвай кастай са сваёй атрыбутыкай. У сучасным варыянце рыцарства дапамагае лепей пазнаць гiсторыю, дае магчымасць моладзi дакрануцца да сярэднявечных традыцый. Бо наша сярэднявечча — беларускае па духу. Яно беларускае нават па мове, на якой гаварылi прадстаўнiкi розных саслоўяў, ад сялян да князёў. Натуральна, i рыцары. Хто такi рыцар? Гэта абаронца сваёй зямлi, дзяржавы, ён ведае, што такое ўласная годнасць, павага да людзей, да жанчыны. Сёння ў сучасным разуменнi рыцарства звязваецца з нормамi этыкету. Але сэнс рыцарства намнога глыбей — яго, напэўна, можна адчуць толькi паспрабаваўшы ўлезцi ў шкуру рыцара хоць бы на дзень. Такая магчымасць з’явiцца на гэтым фестывалi сярэднявечнай культуры. Сапраўдныя рыцарскiя баi, турнiр лучнiкаў, стралянiна са старажытнай артылерыi — цi не лепшая машына часу для падарожжаў у мiнулае? Дарэчы, кожны, хто пажадае, зможа пастраляць з лука цi арбалета, пабiцца з рыцарамi на мячах, паскакаць на конях i нават патанцаваць з цудоўнымi дамамi ў прыгожых сукенках. Сапраўдны старажытны экстрым. Плюс магчымасць дадаць да яго экстрым сучасны, якi ёсць у парку, заадно адчуўшы сябе супергероем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сын сяброўкi захапляецца рыцарамi, малюе батальныя сцэны, майструе з паперы замкi, не прапускае нiводнай акцыi з удзелам сучасных беларускiх волатаў |
|