21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

15 гадоў ГКЧП

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Даты

Ужо 15 гадоў прайшло з таго часу, як была створана Дзяржаўная камiсiя на надзвычайнаму становiшчу (ГКЧП), удзельнiкi якой iмкнулiся вярнуць СССР. А што вы рабiлi ў час путчу? — такiм было любiмае пытанне журналiстаў 90-х. З такiм жа пытаннем мы звярнулiся да сённяшнiх дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi. Другое пытанне: Як успрымае падзеi таго часу насельнiцтва Беларусi сёння?

Сяргей КАСЦЯН, намеснiк старшынi Камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД:

1. У той час я быў у вёсцы, дзе мянялi электраслупы, а таму ўся вёска на працягу тыдня была без святла. Таму аб путчы даведаўся ад людзей, якiя прыехалi з горада i паведамiлi аб перавароце. Зразумела, я адразу рвануў у Мазыр даведацца — дзе, што i як. У горадзе было абсалютна спакойна. Зайшоў у прадуктовы магазiн, там людзi спакойна куплялi i памiж сабой абмяркоўвалi, казалi, што нарэшце пазбавiмся ад Гарбачова i, магчыма, у краiне будзе парадак. Аднак, калi пачаў сачыць за сiтуацыяй па тэлебачанню, зразумеў, што мэта хоць i была высакароднай, але правакацыйнай, што нiякiх планаў не было, што гэта можа скончыцца вялiкай правакацыяй i трагедыяй для краiны. Жыццё гэта потым i пацвердзiла. Мэта ГКЧП — захаваць краiну — добрая, аднак iх тактыка, метады, а дакладней iх адсутнасць, прывялi да правалу. Усё ў вынiку аказалася правакацыяй, якая прывяла да развалу краiны.

2. Простае насельнiцтва ўспрымае з вялiкiм жалем, што арганiзатары ГКЧП аказалiся бездарамi, не здольнымi кiраваць краiнай. Усе i сёння адкрыта шкадуюць, што цяпер няма такой буйной краiны, дзе былi ўсе роўныя, дзе можна было свабодна перамяшчацца, нiчога не баючыся. Ды i за межамi лiчылiся з кожным грамадзянiнам Савецкага Саюза. А цяпер з грамадзянамi Расii, падаецца, моцнай i заможнай краiны, мала дзе лiчацца. Аднак у той жа час усе разумеюць, што звароту ў мiнулае быць не можа, бо кожны крок назад — гэта не рух наперад. Сёння наша краiна вядзе працу па фармiраванню новай Саюзнай дзяржавы з iншымi мэтамi, iншай стратэгiяй. I большасць грамадзян нашай краiны хоць i сумуюць па Савецкаму Саюзу, але разумеюць, што неабходна працягваць працу па фармiраванню менавiта новай саюзнай дзяржавы. Аб падзеях, падобных ГКЧП, не можа весцiся нават размова.

Вольга АБРАМАВА, член Камiсii па заканадаўству i судова-прававых пытаннях:

1. Што я рабiла? Перыядычна плакала па дзвюх прычынах. Па-першае, у гэты час у мяне вельмi цяжка хварэў маленькi сын. Па-другое, я слухала ўсё, што адбывалася з 19 па 21 жнiўня па дзвюх радыёстанцыях — «Свабода» i «Нямецкая хваля». Была ў поўнай жудасцi ад усяго, што адбывалася. Тая iнфармацыя, якая iшла па меншай меры першыя два днi, не давала нiякiх падстаў для аптымiзму. Даведалася ж я аб ГКЧП у радыётэхнiчным iнстытуце, большасць супрацоўнiкаў якога ў летнi час знаходзiліся ў водпусках. Праводзiлася пасяджэнне рэктарата, на якое я была дэлегавана ад сваёй кафедры. У чаканнi пасяджэння рэктарата я пачула трансляцыю ў прыёмнай, якая паведамляла першую iнфармацыю аб ГКЧП. Гэта iнфармацыя павергла мяне ў стан поўнай жудасцi. Добра памятаю, што ўсё пасяджэнне рэктарата я прасядзела моўчкi, толькi слёзы лiлiся па шчаках, я пастаянна выцiрала твар хусцiнкай i нiчога добрага, калi б тыя людзi перамаглi i замацавалi сваю ўладу, я не чакала.

2. У Беларусi назiраецца кiруемасць усiмi працэсамi, няма выразнага канфлiкту палiтычных iнтарэсаў. Ёсць тыя, каму ўлада ў Беларусi не падабаецца, але яны не маюць дастаткова сiл i магчымасцяў, каб уплываць на сiтуацыю з выхадам на сiлавыя структуры. Аб нейкiх аналогiях нават бессэнсоўна казаць. У Савецкiм Саюзе была спецыфiчная, зусiм унiкальная сiтуацыя.

Цяпер насельнiцтву, лiчу, усё роўна, гэта ўжо справы далёкiх дзён. Нават тыя, хто непасрэдна ўдзельнiчаў у тых падзеях, у большасцi адчуваюць глыбокае расчараванне наконт таго, як развiвалiся далей падзеi ў iх краiнах, у першую чаргу гэта датычыцца Расii. Вельмi многiя абаронцы Белага дома з’яўляюцца цяпер патрыётамi, дзяржаўнiкамi, многiя захавалi дэмакратычныя погляды, але тым не менш яны расчараваныя ў параўнаннi з тым перыядам, калi верылi, што Расiя сямiмiльнымi крокамi пойдзе да дэмакратыi пасля жнiвеньскага путчу 91-га года. 1993 год паказаў, што, аказваецца, да парламента можна кранацца рукамi, i не толькi. Якi б ён нi быў, з якой бы сiстэмай каштоўнасцяў нi прыходзiлася сутыкацца, але гордзiеў вузел рассеклi, прычым сiлавым спосабам. А прайшло ўсяго нiчога, два гады — а гэта не тэрмiн. Пры гэтым заходнiя дэмакратыi падтрымалi расстрэл парламента, роўна як падтрымала гэта публiчна большасць беларускiх дэмакратаў. Усё гэта праекцыя тых падзей: якiя мы самi, такiя i санi, якiя мы, такiя i спосабы вырашэння канфлiктных сiтуацый...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо 15 гадоў прайшло з таго часу, як была створана Дзяржаўная камiсiя на надзвычайнаму становiшчу (ГКЧП), удзельнiкi якой iмкнулiся вярнуць СССР. А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика