У музей — па яблыкi
Ларыса ЦIМОШЫК
Сёння Беларускi дзяржаўны музей народнай архiтэктуры i побыту, што знаходзiцца побач з Мiнскам у Строчыцах, запрашае разам адзначыць адно з цудоўных летнiх святаў, якое атрымала назву яблычны Спас.
Тут можна будзе даведацца якiя iснуюць традыцыi народнага святкавання Яблычнага Спасу. Зразумела, асноўныя з iх звязаныя з асвяшчэннем новага ўраджаю яблыкаў. Таму падчас свята на тэрыторыi музея будзе наладжаны своеасаблiвы яблычны кiрмаш. Галоўны аграном музея тут жа зможа вам патлумачыць, як вырошчвалi яблыкi на тэрыторыi Беларусi раней, якiя стравы з iх гатавалi. Не будзе праблем даведацца i пра iншую садавiну i гароднiну, якую любяць беларусы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Беларускi дзяржаўны музей народнай архiтэктуры i побыту, што знаходзiцца побач з Мiнскам у Строчыцах, запрашае разам адзначыць адно з цудоўных л |
|