Цяжкi хлеб Вiцебшчыны
Аляксандр ПУКШАНСКI
Напрыканцы мiнулага тыдня ў Вiцебскай вобласцi стаў вядомы першы экiпаж-«тысячнiк». Намалацiлi першую тысячу тон збожжа на камбайне «КЗС-10 К» Уладзiмiр Лаўцевiч i Уладзiмiр Шульгат. Яны працуюць у ААТ «Докшыцкi райаграсэрвiс». Iх павiншаваў з першай вялiкай перамогай старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка.
Зараз кожны 10-ы камбайн на жнiве ў Прыдзвiнскiм краi — новы. Cучасную тэхнiку прама на месцы рэалiзуюць вяскоўцам. У тым лiку i спецыяльна створаны дылерскi цэнтр «Гомсельмаша», што знаходзiцца ў Глыбокiм. Як паведамiлi «Звяздзе» ў Камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаванню Вiцебскага аблвыканкама, новая тэхнiка ў лiзiнг (у растэрмiноўку на 3 гады) вельмi добра сябе апраўдвае, больш за тое: палову кошту камбайнаў аплачвае дзяржава. Канешне, новыя камбайны атрымлiваюць толькi самыя лепшыя i перспектыўныя гаспадаркi. I калi сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у рэгiёне не больш 30 цэнтнераў, у ЗАТ «Альгоўскае» яна на мiнулым тыднi была — больш як 56 цэнтнераў (!). Сцiплы кiраўнiк гаспадаркi Дэмiко Надзiрашвiлi тлумачыць сакрэт такой плённай работы добрымi традыцыямi. Яшчэ ў савецкiя гады калгаснiкi ў Альгове (раней калгас «iмя Чырвонай армii») дэманстравалi самы высокi клас. Яго былы начальнiк — Герой Сацыялiстычнай Працы — Мiхаiл Iсакавiч Кац не кожнага браў у сваю каманду. I цяпер земляробаў i iншых спецыялiстаў у «Альгоўскiм» адбiраюць па конкурсу. Пачатак сёлетняга жнiва на Вiцебшчыне iнакш, як сапраўднай бiтвай за ўраджай назваць нельга. У другой палове лiпеня пачалi ўбiраць збожжа з вiльготнасцю больш як 33 працэнты. Выхад знайшлi ў плюшчэннi. Вiцебскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мiнулага тыдня ў Вiцебскай вобласцi стаў вядомы першы экiпаж-«тысячнiк» |
|