Аўтамабiль — педагогу!
Дзмiтрый АЛЬФЕР, Слуцк—Мiнск
Да прыёму вучняў падрыхтаваны больш за 95 працэнтаў школ Мiншчыны. У iншых рэгiёнах гэтая лiчба меншая. Паводле слоў старшынi Мiнаблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча, за свае дасягненнi 250 настаўнiкаў будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі выканаўчага камiтэта, а яшчэ каля 1000 педагогаў атрымаюць падзячныя пiсьмы. У выпадку, калi настаўнiк з Мiнскай вобласцi возьме першае цi другое месца на рэспублiканскiм конкурсе прафесiйнага майстэрства, ён адразу ж атрымае аўтамабiль.
Традыцыйна педагогi Мiнскай вобласцi першымi пачынаюць праводзiць i так званы «жнiвеньскi педсавет» — мерапрыемства, якое вызначае планы дзейнасцi школ на навучальны год. Паводле слоў мiнiстра адукацыi Аляксандра Радзькова, узровень падрыхтоўкi вучняў Мiншчыны — адзiн з лепшых у краiне, аб гэтым сведчаць i перамогi ў мiжнародных алiмпiядах, i колькасць паступiўшых у ВНУ: — Асабiста я хачу адзначыць дзейнасць дамоў-iнтэрнатаў вобласцi. Iх праца i арганiзацыя навучання — узор для ўсiх, — лiчыць Аляксандр Радзькоў. Усе школы Мiнскай вобласцi забяспечваюцца камп’ютарнымi i iнфармацыйнымi сiстэмамi новага пакалення. На гэтыя мэты толькi сёлета выдаткавана 4 мiльярды рублёў: Ахоп дашкольнай адукацыяй i аздараўленнем на Мiншчыне на 23 працэнты вышэй, чым ва ўсёй краiне. У сельскай мясцовасцi 74 працэнты дзетак наведваюць дзiцячы сад. — Больш за 70 працэнтаў устаноў адукацыi ў вобласцi — сельскiя. Таму гэтым вучням мы павiнны прадаставiць увесь комплекс навучальных палуг, не горшы, а можа нават i лепшы за гарадскiя школы, — кажа начальнiк упраўлення адукацыi Мiнаблвыканкама Таiсiя Данiлевiч. — За апошнiя гады колькасць гiмназiй у вобласцi павялiчылася ў два разы, калi ў 2001 годзе быў створаны толькi адзiн лiцэй, то зараз iх працуе сем... Дэвiз «Мiнская вобласць — першая» не абышоў i настаўнiкаў. «Першымi мы павiнны быць i ў прамысловасцi, i ў сельскай гаспадарцы, i ў развiццi сiстэмы адукацыi, — з гонарам падкрэслiвае старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч. — Сферу адукацыi трэба бясконца развiваць, таму што школа, напэўна, самая галоўная ступень у развiццi кожнага чалавека». На рамонт адукацыйных устаноў абласны бюджэт выдаткаваў сёлета больш за 38 мiльярдаў рублёў. У параўнаннi з 2001 годам сума павялiчылася ў адзiнаццаць разоў. Таму i поспехi Мiншчыны вядомыя. Напрыклад, у гэтым годзе на мiжнароднай Мендзялееўскай алiмпiядзе па хiмii вучань Зембiнскай агульнаадукацыйнай школы Барысаўскага раёна Дзмiтрый Фiраго атрымаў сярэбраны медаль. Восемдзесят навучэнцаў сёлета сталi лаўрэатамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да прыёму вучняў падрыхтаваны больш за 95 працэнтаў школ Мiншчыны. У iншых рэгiёнах гэтая лiчба меншая |
|