21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У новым пасажырскiм МАЗе будуць нiзкiя ступенi i мадэрнiзаваны салон

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Мiнскi аўтамабiльны завод першым сярод аналагiчных прадпрыемстваў суседнiх краiн стварыў мадэлi грузавых аўтамабiляў, якiя адпавядаюць экалагiчным нормам «Еўра-4». Гэты, большы жорсткi стандарт да складу i колькасцi шкодных выкiдаў, а таксама ўзроўню шуму, будзе ўведзены ў еўрапейскiх краiнах з 1 кастрычнiка. Ужо з пачатку будучага года прадпрыемства пачне вытворчасць грузавых аўтапаяздоў па новых тэхналогiях, а ў 2008 годзе на заводзе плануецца ўвесцi норму «Еўра-5». Акрамя таго, распрацоўшчыкi прадставiлi i мадэль пасажырскага аўтобуса МАЗ-206.

Навiнка падобная на звычайны гарадскi аўтобус зялёнага колеру, якi некалькi гадоў таму пачаў курсаваць па вулiцах. Але толькi на першы погляд. Малодшы брат не такi доўгi, пасажырскiх месцаў у iм толькi семдзесят:

— Мы распрацоўвалi аўтобус з тым улiкам, што ён будзе прыдатны для розных мэтаў. Напрыклад, у вялiкiм горадзе мадэль можа замянiць маршрутныя таксi, дазволiць разгрузiць аўтапаркi. «Вялiкiя» аўтобусы будуць працаваць у час пiк, а ў астатнюю частку дня па вулiцах могуць ездзiць нашы мадэлi, — паведамляе намеснiк галоўнага канструктара Васiль Уладыцкi. — Для маленькiх гарадоў МАЗ-206 iдэальны, таму што праходзiць па любой мясцовасцi. Па жаданню заказчыка ў аўтобусе можа быць любая камплектацыя. Напрыклад, па стандарту бiзнэс-класа, з кандыцыянерам, утульным салонам, рухавiком любой вытворчасцi. Я думаю, турыстычныя кампанii, калектывы прадпрыемстваў пажадаюць набыць навiнку.

Але i базавая камплектацыя аўтобуса адрознiваецца ад мiнулых узораў. Што, напэўна, самае галоўнае для гарадскiх пасажыраў — гэта нiзкая падлога. Пры ўваходзе ў цэнтральныя дзверы аўтобуса прыступка можа апускацца i падымацца. Такiм чынам, пенсiянеры, пасажыры на iнвалiдным крэсле без праблем змогуць заходзiць у салон. Дарэчы, i спецыяльныя месцы таксама прадугледжаны. На ўсялякi выпадак каля дзвярэй са знешняга боку ёсць кнопка сувязi з вадзiцелем.

Паводле слоў начальнiка ўпраўлення продажу пасажырскай тэхнiкi Аляксандра Хамiцэвiча, прадавацца аўтобус МАЗ-206 будзе прыблiзна за 70—80 тысяч долараў. Па суадносiнах «кошт—якасць» — гэта адна з самых даступных мадэляў у Еўропе. Ды i iншыя навiнкi таксама не горшыя. Новыя грузавыя аўтамабiлi могуць перавозiць большыя па аб’ёму грузы, пры захаваннi ўсiх тэхнiчных патрабаванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi аўтамабiльны завод першым сярод аналагiчных прадпрыемстваў суседнiх краiн стварыў мадэлi грузавых аўтамабiляў, якiя адпавядаюць экалагiчным нор
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика