21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтапаркоўка

РАСПЛАТА ЗА СКУПАСЦЬ

Супрацоўнiкi сталiчнай мiлiцыi пачалi актыўную барацьбу з вадзiцелямi, якiя парушаюць правiлы паркоўкi.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi ГУУС Мiнгарвыканкама, апошнiм часам многiя вадзiцелi пакiдаюць сваiх «жалезных коней» у забароненых для стаянкi месцах, ствараючы шмат нязручнасцяў iншым удзельнiкам дарожнага руху. Праблема паўстала настолькi востра, што зараз з парушальнiкамi правiл паркоўкi змагаюцца не толькi «даiшнiкi», але i мiлiцыянеры з iншых падраздзяленняў. Многiя непаслухмяныя вадзiцелi, якiя вырашылi зэканомiць некалькi тысяч рублёў за паркоўку на спецыяльна адведзеных пляцоўках, страцiлi значна больш. Бо паслугi мiлiцэйскага эвакуатара каштуюць 7 тысяч рублёў, а штраф за парушэнне правiлаў стаянкi складае амаль 2 базавыя велiчынi.

Аўтабяспека

«СТОПМЕНЫ» ВЯРТАЮЦЦА

Дзяржаўтаiнспекцыя краiны працягвае чарговы этап агульнарэспублiканскай акцыi «Усёй краiнай за бяспеку дзяцей на дарогах».

Як паведамiла начальнiк аддзялення УДАI МУС Беларусi Ганна Банадык, акцыя пачалася ў маi гэтага года. Ужо прайшло два этапы. Трэцi — прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года. Галоўная мэта акцыi — адаптацыя дзяцей, большасць якiх падчас канiкулаў знаходзiлiся ў летнiках i вёсках, да ўмоў iнтэнсiўнага гарадскога руху. Супрацоўнiкi ДАI правядуць шэраг сустрэч з кiраўнiкамi i настаўнiкамi навучальных устаноў, наведаюць школьныя лiнейкi. Будзе адноўлена праца «стопменаў» — старшакласнiкаў i выхавацеляў, якiя дапамагаюць вучням малодшых класаў пераходзiць вулiцу з iнтэнсiўным рухам транспарту. Акцыя будзе доўжыцца да 9 верасня.

УГНАЦЬ ЗА 15 ХВIЛIН

Нямецкае выданне AutoBild вырашыла высветлiць, якiя аўтамабiлi самыя абароненыя ад зладзеяў.

З гэтай мэтай было праведзена даследаванне над 10 аўтамабiлямi розных класаў i памераў. Самымi надзейнымi аказалiся ахоўныя сiстэмы аўтамабiляў BMW X5, VW Fox, Audi A8, Opel Astra.

«Зладзеi», а iх ролю выконвалi спецыялiсты кампанiй, якiя займаюцца пастаўкай процiўгонных прыстасаванняў, нават не змаглi трапiць у салон. А вось Mercedes E420 CDI «супрацiўляўся» ўсяго 4 хвiлiны. Менавiта столькi часу спатрэбiлася зладзеям, каб залезцi ў салон, нейтралiзаваць ахоўную сiстэму i ўкрасці аўтамабiль. Адметна, што значна таннейшы Renault Logan, у якiм няма складанай сiстэмы электроннай аховы, пратрымаўся больш за 15 хвiлiн.

Дарэчы, як сведчаць даследаваннi спецыялiстаў, для зладзеяў 15 хвiлiн — своесаблiвы псiхалагiчны бар’ер. Больш часу зламыснiкi звычайна не адво- дзяць на крадзеж аўтамабiля. I калi iм не ўдаецца ўкласцiся ў памянёны «нарматыў», то яны проста адмаўляюцца ад сваiх злачынных намераў.

Аўтакур’ёз

УГОН У СТЫЛI «НЮ»

На якiя толькi хiтрыкi не пускаюцца зладзеi, каб угнаць аўтамабiль. Хтосьцi ўзбройваецца суперсучаснай электроннай тэхнiкай, якая нейтралiзуе ахоўную сiстэму, некаторыя грузяць машыны аўтакранам i вывозяць «трафей».

Але самы хiтры спосаб нядаўна быў прадэманстраваны ў падмаскоўнай Балашысе, на беразе Масквы-ракi. Як паведамляе «Московский комсомолец», тры шыкоўныя дзяўчыны без комплексаў прыехалi на пляж, распранулiся i ў касцюме Евы пачалi хадзiць па берагу, плёскацца ў вадзе. Гэтае вiдовiшча прыцягнула ўвагу многiх мужчын, у тым лiку i ўладальнiкаў дарагiх iншамарак. Бясплатны стрыптыз доўжыўся прыкладна 15 хвiлiн. За гэты час хаўруснiкi голых дзяўчат паспелi абакрасцi каля 10 аўтамабiляў i ўгнаць 4 прэстыжныя машыны. А дзяўчаты пасля заканчэння шоу хуценька апранулiся i з’ехалi ў невядомым накiрунку. Зараз мiлiцыя займаецца пошукам не толькi аўтамабiляў i зладзеяў, але i «нiмфаў».

Аўтажарт

Муж i жонка едуць адпачываць на поўдзень. Спынiлiся на паўдарозе, каб адпачыць на прыродзе. Жонка выйшла з салона i ўсклiкнула:

— Ой, якое маляўнiчае месца. Ад такой прыгажосцi я проста губляю мову!

— Цудоўна! У такiм выпадку мы тут правядзём увесь адпачынак.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi сталiчнай мiлiцыi пачалi актыўную барацьбу з вадзiцелямi, якiя парушаюць правiлы паркоўкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика