21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ода лодцы

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя СВIРСКАЯ

Пацалунак вясла i ракi — чорна-сiняя гладзь вады ледзь прыкметна дрыжыць. Рака даверлiва лашчыцца да бартоў лодкi — хвалi. А на захадзе — вогненны шар сонца, якое, аддаўшы ўсю моц адыходзячаму дню, маўклiва глядзiцца ў ваду. Лодка — велiчны вандроўнiк у абдымках незалежнай, натурыстай стыхii.

Менавiта аб такiм немудрагелiстым, але патрэбным судне пойдзе наша гаворка.

Лодка ўчора i сёння

Дакладна вядома, што без сяброў у жыццi нялёгка. Для першабытнага чалавека сябрам i памочнiкам стала лодка. Яна дапамагла чалавеку падступiцца да бескаштарысных скарбаў вады прыблiзна ў XIII—XI тысячагоддзях да нашай эры, пасля адыходу апошняга ледавiка. Адным словам, вельмi даўно. З таго часу чалавек так i не змог з ёй развiтацца.

На Беларусi першыя лодкi былi выдзеўбаны са ствала дрэва. З другой паловы XIX стагоддзя фантазiя дазволiла беларусам збiваць лодкi з прамымi i разагнутымi бартамi. Пэўную разнастайнасць у выраб лодак унеслi народы Сiбiры i лясныя iндзейцы Паўночнай Амерыкi: «веткi» адных i «пiрогi» другiх сваiм першасным матэрыялам «абралi» кару дрэў. I сапраўднай экзотыкай, так бы мовiць, мадэрнавасцю веела ад «байдарак» алеутаў i «каякаў» эскiмосаў са скур марскiх жывёл.

Паверхнi ж лодак-сучаснiц могуць пахвалiцца бляскам лёгкiх металiчных сплаваў, матавасцю пластмас, эластычнасцю гумы.

А потым з’явiўся ветразь

«Не перастаць падабацца чалавеку i стаць як мага больш карыснай», — калi б лодка магла разважаць, гэтую задачу яна абавязкова ўзяла б за мэту. Але такая прэрагатыва лодцы не была дадзена з нараджэння, таму аб удасканаленнi сяброўкi мусiў думаць сам чалавек. Ветразь — вынiк разумовай дзейнасцi нашых далёкiх продкаў. Упершыню затрымцеў ветразь пад небам Егiпта i Месапатамii, а крыху пазней апанаваў воднымi прасторамi Кiтая, Усходняй Азii, Акеанii i Паўднёвай Амерыкi. Уладальнiк ветразя называўся тады вiнджамер (у перакладзе з англiйскай — гандлёвае паруснае судна). Вiнджамер перавозiў неймаверныя грузы з краiн-калонiй у метраполii на высокiх хуткасцях. Яго дэвiз: «Прыгожа тое, што прыбыткова» апраўдваў высакародную назву.

Лодка i спорт

У наш час лодка прымае актыўны ўдзел у вяслярным спорце i турызме. Веславанне акадэмiчнае, веславанне на байдарках i каноэ, вяслярны слалам i парусны спорт — усюды адчуваецца прысутнасць лодкi i яе родзiча паруснiка. Яны — у эпiцэнтры ўсiх «водных» падзей.

Лодкi без рулявога i гоначныя, камандныя i вучэбныя, i зусiм мiстычныя — непатапляльныя (фокус: цалкам затопленая лодка трымаецца на паверхнi вады)...

Лодка i рыбалка

Сонны туманны ранак сустракае лодку на сярэдзiне цiхай сажалкi. Мужчына ў летняй панаме з грубага палатна трымае ў руках, пакрытых дробнымi сеткамi зморшчынаў, вёслы з цёмна-карычневай драўнiны. Вёслы першага надзейнага дарадцы — лодкi. Рыбацкай...

Лодка i матор

Белыя пырскi мора хаваюць шчаслiвыя ўсмешкi загарэлых дзяцей. Лета! А значыць, катанне на ўсiх водных атракцыёнах. Ды так, каб гучна! Крыкi радасцi чуваць з яркiх надзьмутых «бананаў» i «талерак», якiя, разразаючы марскую прастору, выкульваюць у ваду малых пасажыраў у выратавальных камiзэльках, прыцягваюць сотнi позiркаў тых, хто на пясчаным (а можа, камянiстым) беразе песцiцца ў промнях залацiстага нябеснага свяцiла. А наперадзе «бананаў» i «талерак», велiчна ўзняўшы нос, з павагай iдзе наша лодка. Цяпер ужо — маторная.

Лодка ў горадзе

Качкi амаль ручныя: падплываюць так блiзка, што можна дастаць рукой. Сёння лодка — выключна для закаханых. Сёння лодка — госця гарадскога канала, насычанага кiпучым жыццём i няспынным рухам. Сёння лодка спрачаецца са спартыўнымi катамаранамi за права заняць пачэснае месца ў коле папулярных забаў. Падыходзь у пункты пракату лодак (маторных i веславых) — i атрымлiвай сваю порцыю рамантыкi i асалоды.

Лодкi не жывёлы

Герой твора Эрнеста Хэмiнгуэя «Стары i мора» размаўляў са сваёй лодкай i ў думках, i наяве. А марскi разбойнiк, будучы пiсьменнiк, увянчаны лаўрамi сусветнага прызнання, Джэк Лондан праз усё жыццё пранёс любоў, цi дакладней усёабдымную цягу да маленькiх змагароў з воднай стыхiяй. Ён выдатна авалодаў майстэрствам весцi судна ў любое надвор’е i пры любых, нават ледзьве выносных, абставiнах.

Лодкi не жывёлы, якiх чалавек заўсёды iмкнецца прыручыць. З лодкай — як з сябрам: усё па дамоўленасцi. I без кампрамiсаў тут не абысцiся.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацалунак вясла i ракi — чорна-сiняя гладзь вады ледзь прыкметна дрыжыць. Рака даверлiва лашчыцца да бартоў лодкi — хвалi. А на захадзе — вогненны шар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика