«Кола часу»
як унiверсальная схема дыягностыкi (пра сувязь вачэй, нырак i Задыяка)
— Вой, пацыент, што гэта ў вас?! Нашаму здароўю прысвячаецца.ЪЪ
У Савецкiм Саюзе iрыдадыягностыка пачала развiвацца ў 70-х гадах мiнулага стагоддзя, першымi ёй зацiкавiлiся прафесары Рамашоў i Вельхавер. У сярэдзiне 90-х гэтым модным (i прыбытковым) накiрункам дыягностыкi сталi захапляцца многiя «жрацы медыцыны», аднак далёка не ўсе яны мелi дастатковую квалiфiкацыю i сур’ёзна дыскрэдытавалi iрыдадыягностыку як метад. Сёння на тэрыторыi Еўропы iснуе некалькi школ нетрадыцыйнай медыцыны, дзе акрамя iншых дысцыплiн вывучаюць i iрыдадыягностку. Выключна дыягностыкай па радужцы займаецца адзiная спецыялiзаваная арганiзацыя — Беларуская iрыдалагiчная асацыяцыя, якая iснуе з 1998 года. З яе старшынёй — уролагам, iрыдолагам з 20-гадовым стажам, кандыдатам медыцынскiх навук, правадзейсным членам Атланта-Еўра-Мiжземнаморскай акадэмii медыцынскiх навук Валерыем Сердзюком мы сёння i пагаворым. ххЛюстэрка душы i целаъъ — Валерый Канстанцiнавiч, як вы, уролаг, прыйшлi да iрыдадыягностыкi? — У 1983 годзе, калi я працаваў ва Украiне, адзiн з пацыентаў прынёс мне кнiгу 1904 года выпуску з лекцыямi нямецкiх прафесараў, дзе я прачытаў, што немцы яшчэ на пачатку мiнулага стагоддзя па радужцы вызначалi наяўнасць серы i цынку ў арганiзме шахцёраў, выяўлялi праблемы з лёгкiмi. Калi пераехаў у Мiнск, зацiкавiўся работамi прафесараў Рамашова i Вельхавера, праз некалькi гадоў абаранiў кандыдацкую дысертацыю па iрыдадыягностыцы уралагiчных захворванняў (прынамсi, адзiную пакуль на тэрыторыi Еўропы). Праводзiў даследаваннi, збiраў аднадумцаў. Потым разам з iмi ўтварыў асацыяцыю. — Вочы — сапраўды люстэрка не толькi душы, але i цела? — Безумоўна. Паводле ўсходняй медыцыны, усе ўнутраныя органы чалавека маюць сваю праекцыю на скуры — бiякропкi (экстэрарэцэптары), уздзейнiчаючы на якiя, можна паўплываць на работу ўнутраных органаў (метад iгларэфлексатэрапii). Ёсць такiя праекцыi на целе, на вушной ракавiне, на стапе, на чэрапе. Бiякропка i адпаведны ёй унутраны орган звязаны «каналам» («мерыдыянам») — ад кожнага органа, ад кожнай групы клетак органа адыходзiць нервовы канчатак, якi праз спiнны мозг выходзiць на скуру. Гэта так званы «знешнi» канал. Ёсць яшчэ i «ўнутраны», якi праз спiнны i галаўны мозг «выводзiць» праекцыю органа на радужную абалонку. Аказваючы ўздзеянне на знешнюю праекцыю (бiякропку), можна лячыць орган, па «ўнутранай» (на радужцы) — дыягнаставаць хваробу. — А дзе канкрэтна на радужцы месцiцца кожны орган? — Даказана, што страўнiк знаходзiцца ў раёне зрэнкi, побач з кiшэчнiкам, увесь страўнiкава-кiшачны тракт (СКТ) апаясвае зрэнку, утварае «аўтаномнае кола», астатнiя ўнутраныя органы размяшчаюцца звонку ад яго, у цэлiарным поясе. Для лепшага разумення праекцыi органаў на радужнай абалонцы яе ўмоўна падзялiлi на 12 гадзiн. Утварыўся «цыфер-блат», кожнае дзяленне якога дадаткова разбiлi на «хвiлiны». У Леанарда да Вiнчы ёсць выява чалавека ў коле («вiтрувiянскi чалавек» — Аўт.). Калi яго змясцiць на радужку так, каб зрэнка супала з пупком, то адразу стане бачна, якi ўнутраны орган дзе на радужцы праецыруецца. — А схемы-праекцыi органаў на абедзвюх радужках аднолькавыя? — Не. У чалавека ёсць парныя i адзiночныя органы. Умоўна падзялiце цела папалам па вертыкалi, тады парныя органы буцуць адбiвацца на левай цi на правай радужцы адпаведна (левая нырка i левая малочная залоза — на радужцы левага вока, правая нырка i правая малочная залоза — на радужцы правага). Калi орган адзiнарны i мае вiдавочнае змяшчэнне ад восi сiметрыi цела, яго выява будзе на адной з радужак (сэрца i селязёнка — на левай, печань i жоўцевы пузыр — на правай). «Цэнтральныя» органы (мачавы пузыр, матка, шчытападобная залоза) дзеляцца воссю сiметрыi папалам, i правыя iх долi адлюстроўваюцца на правай радужцы, левыя — на левай. СКТ бачны на абедзвюх радужках, аднак пярэдняя сценка страўнiка адлюстравана на правай радужцы, а задняя — на левай. — А як па радужцы вызначыць, што пэўны орган хворы? — Калi ў хворым органе ёсць iнфекцыя, запаленчы працэс, праекцыя яго на радужцы цямнее (чым цяжэй хвароба, тым больш насычаным будзе пацямненне). Аднак пры пастаноўцы дыягназу нельга блытаць паталогiю з прыроджанай пiгментацыяй радужкi — лакунамi. Многiм людзям генетычна закладаюцца пэўныя спадчынныя хваробы ўнутраных органаў, аднак чалавек пачынае змагацца за здароўе яшчэ ва ўлоннi мацi. Яго радужка адаптуецца: у месцы праекцыi патэнцыяльна слабых органаў «раскрываецца» (абнажае нiжнi цёмны слой), каб перадаваць праз «знешнi» канал органу больш сонечнага выпраменьвання, больш патрэбнай яму энергii. Для канкрэтнага чалавека цёмная лакуна на радужцы будзе не паталогiяй органа, а нормай, аднак многiя недавучаныя дыягносты, убачыўшы лакуну, спяшаюцца выставiць такiя дыягназы, якiх у пацыента i блiзка няма. У такой сiтуацыi не дапаможа i камп’ютар: машына «не бачыць» рознiцу памiж лакунай i пацямненнем праекцыi хворага органа. — З якiмi пацыентамi лягчэй працаваць: са светлавокiмi цi цёмнавокiмi? — Чым святлей вочы, тым лягчэй правесцi дыягностыку. Змены работы органаў, якiя можна дыягнаставаць, адбываюцца на другiм i трэцiм слаях пярэдняй часткi радужкi. У светлавокiх (радыяльны тып) першы слой празрысты, у цёмнавокiх (гамагенны тып) ён закрыты пiгментам. Увогуле, даследаваннi паказваюць, што цёмныя вочы ў людзей — гэта следства адаптацыi, якая iшла мiльёны гадоў. На маю думку, у леднiковы перыяд усе людзi былi светлавокiмi. — Мы гаварылi пра цела, а як на радужцы адбiваюцца змены эмацыянальна-псiхалагiчнага стану чалавека? — Радужка — фiльтр, праз якi праходзiць iнфармацыя ў абодвух накiрунках — ад унутраных органаў на радужку i звонку праз радужку на ўнутраныя органы. Калi чалавек спакойны — яго радужка чыстая (пры ўмове адсутнасцi сур’ёзных хвароб i лакун). Калi мы атрымлiваем негатыўную iнфармацыю — радужка цямнее, негатыўнае ўзбуджэнне праз галаўны i спiнны мозг па «каналу» перадаецца органам, i ўсе клеткi знаходзяцца ў адмоўным узбуджэннi. Тады мы дрэнна сябе адчуваем фiзiчна. I наадварот — пры пазiтыўным уздзеяннi радужкi святлеюць (у закаханых яны свецяцца), а ўсе клеткi цела атрымлiваюць станоўчае напружанне. Наш фiзiчны стан паляпшаецца. Як бачым, радавацца i кахаць — карысна для здароўя. ххЗорная дыягностыкаъъ — Сярод кнiг, якiя выпускае Беларуская iрыдыялагiчная асацыяцыя, не так даўно пабачыла свет «Iрыдыялагiчная астралогiя». Раскажыце пра гэты накiрунак вашых даследаванняў. — Астролагi ў сваёй працы выкарыстоўваюць кола Задыяка (12 сузор’яў, у якiх знаходзiцца Сонца ў розныя моманты абарачэння Зямлi). Адзiн год мае 12 месяцаў, цыферблат — 12 дзяленняў (гадзiн). «Знешнiх» i «ўнутраных» каналаў (мерыдыянаў) у чалавека таксама 12. Мы сумясцiлi кола Задыяка са схемай-«цыферблатам» радужкi чалавечага вока. Утварылася цiкавая залежнасць. Кожнаму «мерыдыяну» адпавядае пэўны часавы сектар на радужцы. Так, селязёначна-падстраўнiкавы мерыдыян трэба шукаць у 4-м сектары (у прамежку ад 4 да 5 гадзiн). Мачавы пузыр дзелiцца воссю сiметрыі папалам i на левай радужцы размяшчаецца дзесьці каля раёне 7 гадзiн, каля правай — 5. СКТ акальцоўвае зрэнку радужкi i мяжуе з усiмi 12 сектарамi «цыферблата», у якiх размяшчаюцца iншыя органы, а значыць, аказвае на iх уплыў. (Нездарма лячэнне любога органа iглатэрапеўты заўсёды пачынаюць з устаноўкi iголкi ў кропкi, адказныя за страўнiкава-кiшачны тракт. Тое, што СКТ уплывае лiтаральна на ўсе ўнутраныя органы, пацвердзiць i фiзiёлаг. Iнфекцыя, якая знаходзiцца ў страўнiку, можа трапiць у сасуды галаўнога мозга. Тады ў хворага пачынаюцца мiгрэнепадобныя болi, якiя не пройдуць, пакуль не пралечаць страўнiк. Патагенная кiшэчная палачка са страўнiка часта трапляе ў нырку, у жоўцевы пузыр, дзе выклiкае запаленчы працэс.) — Як чалавек, карыстаючыся вашай схемай, можа самастойна вызначыць, да якiх хвароб ён мае схiльнасць? — Напрыклад, ён нарадзiўся ў 4 гадзiны ранiцы пад знакам Задыяка Вадалей. У чацвёртым сектары «цыферблата» размяшчаецца пазваночнiк, значыць, у гэтага чалавека сур’ёзныя праблемы па жыццi могуць узнiкнуць менавiта з пазваночнiкам. Вадалей (як знак Задыяка) знаходзiцца ў 11-м сектары, якому адпавядае вуха. Для ўсiх Вадалеяў гэты орган будзе праблемным. Аналагiчная залежнасць наглядаецца i пры накладаннi на «цыферблат»-радужку кола ўсходняга гараскопа. Па нашай карце (мы назвалi яе «Кола часу») можна выявiць, калi кожнаму знаку Задыяка найлепш рабiць планавую аперацыю, праводзiць лячэнне, якiя ўскладненнi са здароўем у яго могуць узнiкнуць у пэўны год. — А цi ёсць залежнасць памiж часам сутак i актыўнасцю розных унутраных органаў? — Прамая. I яна дабра бачна на нашай схеме. Кожны орган праяўляе найбольшую актыўнасць у пэўны прамежак сутак, якi адпавядае таму сектару на радужцы, дзе адбiваецца праекцыя гэтага органа. Калi ногi на схеме «месцяцца» на 6 гадзiнах, значыць, максiмальны станоўчы эфект адбудзецца, калi iх лячэнне праводзiць у 6 гадзiн ранiцы, цi ў 18.00 гадзiн вечара. Для сасудаў галаўнога мозга аптымальны час — з 11.00 да 13.00 i з 23.00 да 1.00; для лёгкiх i падстраўнiкавай залозы — каля 5 i 17.00 гадзiн. Прыкладна год таму мы пачалi рэкамендаваць усiм, хто прыходзiў да нас на дыягностыку, праводзiць лячэнне прытрымлiваючыся графiка найбольшай сутачнай актыўнасцi органаў. Вынiкi атрымалiся ўнушальныя. Прычым неважна якiм спосабам чалавек лячыўся — iголкамi, травамi, медыкаментамi. — Дзякуй за размову. Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
як унiверсальная схема дыягностыкi (пра сувязь вачэй, нырак i Задыяка)
|
|