21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiга чэмпiёнаў: расiяне i ўкраiнцы без страт

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

Маскоўскi ЦСКА абвяргае агульнавядомы тэзiс, быццам шлях да поспеху не можа быць усыпаны ружамi: у горадзе Ружамбероку, лiтаратурная назва якога ў перакладзе азначае менавiта Гара з руж, армейцы заваявалi пуцёўку ў групавы этап Лiгi чэмпiёнаў. Радасць ад гэтага не псуе нават штраф кiраўнiцтва каманды з-за паводзiнаў фанатаў, якiя закiдалi поле фаерамi i таму матч перапынiлi на дзесяць хвiлiн. Дарэчы, за галоўны клубны еўрапейскi трафей будзе змагацца i маскоўскi «Спартак», якi апошнi раз гуляў у Лiзе чэмпiёнаў чатыры гады таму, а таксама ўкраiнскiя «Шахцёр» i «Дынама», партугальская «Бенфiка», англiйскiя «Арсенал» i «Лiверпуль», iспанская «Валенсiя», iтальянскi «Мiлан», нямецкi «Гамбург», грэчаскi АЕК, дацкi «Капенгаген», французскi «Лiль», балгарскi «Леўскi», турэцкi «Галатасарай» i румынскi «Сцяуа». Вынiкi матчаў у адказ трэцяга адборачнага раунда, якiя адбылiся ў сераду: «Арсенал» (Лондан, Англiя) — «Дынама» (Загрэб, Харватыя) — 2:0 (Аляксандра Глеба замянiлi на 70-й хвiлiне), «Спартак» (Масква, Расiя) — «Слован» (Чэхiя) — 2:1, «Сцяуа» (Бухарэст, Румынiя) — «Стандард» (Льеж, Бельгiя) — 2:1, АЕК (Афiны, Грэцыя) — «Хартс» (Эдзiнбург, Шатландыя) — 3:0, «Работнiчкi» (Скоп’е, Македонiя) — «Лiль» (Францыя) — 0:1, «Аякс» (Амстэрдам, Галандыя) — «Капенгаген» (Данiя) — 0:2, «Ружамберок» (Славакiя) — ЦСКА (Масква) — 0:2, «Легiя» (Варшава) — «Шахцёр» (Данецк) — 2:3, «Фенербахчэ» (Турцыя) — «Дынама» (Кiеў) — 2:2, «Млада Баляслаў» (Чэхiя) — «Галатасарай» — (Стамбул) — 1:1, «К’ева» (Верона) — «Леўскi» (Сафiя) — 2:2.

Авацыi вярнулi Мерка

44-гадовы нямецкi арбiтр Маркус Мерк, якi адмовiўся абслугоўваць мiжнародныя матчы i гульнi нацыянальнага першынства пасля таго, як дапусцiў шэраг памылак на мундзiялi-2006, вырашыў зноў узяць свiсток у рукi. Гэтаму спрыяў судзейскi семiнар, дзе калегi ўчынiлi Мерку авацыi.

Мiхневiч першы, Харанека — другая

Беларускi штурхальнiк ядра Андрэй Мiхневiч, якога змясцiлi з першай прыступкi п’едэстала на чэмпiянаце Еўропы ў Швецыi, узняўся-такi на самае высокае месца на мiжнародных спаборнiцтвах у Аўстрыi. А вось яго сяброўка i пераможца кантынентальнага першынства ў Гётэборгу Наталля Харанека, наадварот, на гэты раз заняла другое месца. Шанц палепшыць сваё становiшча Харанека збiраецца на Кубку свету па лёгкай атлетыцы ў Афiнах 16—17 верасня. Акрамя яе, за ўзнагароды будуць змагацца i Андрэй Мiхневiч, а таксама нашы кiдальнiкi молата Iван Цiхан i Марына Смалячкова, бягуннi Алеся Турава i Iлона Усовiч.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маскоўскi ЦСКА абвяргае агульнавядомы тэзiс, быццам шлях да поспеху не можа быць усыпаны ружамi: у горадзе Ружамбероку, лiтаратурная назва якога ў пер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика