Цяльцы дасягнуць прафесiйнага поспеху, а Стральцам пашанцуе ў грашовых справах...
Усходнi гараскоп на тыдзень
АВЕН. На гэтым тыднi лепш не пачынаць штосьцi новае i арыгiнальнае. Поспеху гэтая справа мець не будзе, а часу i намаганняў спатрэбiцца шмат. Завяршайце тое, што пачалi, будуйце планы i ўспрымайце тое, што адбываецца, спакойна. Непажадана пашырэнне сферы дзейнасцi на працы. Магчыма падтрымка з боку сяброў i заступнiкаў. У панядзелак будзьце больш асцярожныя ў зносiнах, бо гэта дзень падманаў i спакус. У сераду не варта планаваць вялiкiх нагрузак — рэальна ацэньвайце свае сiлы. Справы, якiя пачалi ў суботу, будуць удавацца i парадуюць сваiмi вынiкамi. ЦЯЛЕЦ. Не дазваляйце злоўжываць вашай стараннасцю. Па-першае, iх многа, а вы пакуль у адзiным экзэмпляры. Па-другое, усiм усё роўна не зможаце дагадзiць, таму на вас яшчэ i пакрыўдзяцца. З’явiцца шанц праявiць свае здольнасцi ў рабоце па прызванню цi ў вольнай творчай дзейнасцi. Ваша пранiкнёнасць будзе садзейнiчаць дзелавому цi прафесiйнаму поспеху. У аўторак верагодны некаторыя збоi ў планах, аднак вы можаце разлiчваць на неабходную дапамогу сяброў. Варта асцерагацца празмернай iмпульсiўнасцi ў справах i патурання сваiм слабасцям. Будуць вельмi своечасовыя прафiлактычныя меры супраць ляноты. Праявiце мудрасць i спачуванне ў дачыненнi да навакольных. Iмкнiцеся рэалiзаваць усё, што запланавалi, не спыняйцеся на дасягнутым — тым больш што другая палова тыдня — спрыяльны час для прарыву наперад. У канцы тыдня верагодны праблемы з дзецьмi. БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень спрыяльны для падпiсання папер i завязвання дзелавых адносiнаў. Важна не спазняцца, прыходзiць на працу своечасова. Аднак не варта спрабаваць заваёўваць рэпутацыю працаголiка — вашы намаганнi не ацэняць. Калегам можа спатрэбiцца ваша дапамога, па магчымасцi, пастарайцеся iм не адмаўляць. Арыгiнальнасць, адкрыты розум дазволяць вам справiцца з многiмi праблемамi, а прыроджаная дыпламатычнасць — вырашыць матэрыяльныя цяжкасцi. У чацвер будуць удала складвацца справы, якiя патрабуюць асабiстых зносiнаў — праўда, толькi ў тым выпадку, калi вы праявiце ўвагу i цярпенне. У суботу прымiце да ўвагi планы навакольных. РАК. Не спяшайцеся — i ўдача будзе на вашым баку, тым больш што ў вас зараз цудоўны перыяд для раскрыцця свайго патэнцыялу. Вам проста неабходна даводзiць свае справы да канца, бо добрыя вынiкi на рабоце залежаць ад засяроджанасцi i рашучых дзеянняў. Парадуюць вашы творчыя iдэi, якiя паступова ажыццяўляюцца. У панядзелак да вас можа паступiць цiкавая iнфармацыя, але яе пажадана пераправерыць: магчымы некаторыя недакладнасцi. У аўторак будзьце больш асцярожныя пры зносiнах са старымi сябрамi. У спрэчках з апанентамi можа нарадзiцца iсцiна, калi вы прыслухаецеся да iх пункту гледжання. Змянiце стыль зносiнаў, а iнакш ваш востры язык можа прычынiць боль — у тым лiку i блiзкiм людзям, пакрыўдзiць якiх вы зусiм не хацелi б. Асаблiвую ўвагу звярнiце на рашэнне сямейных, хатнiх праблем: гэта зараз самае важнае для вас. Магчыма, давядзецца паехаць у камандзiроўку — узгаднiце з блiзкiмi. Не назапашвайце крыўды, адпусцiце iх — i вы адчуеце палёгку. ЛЕЎ. Можаце адчуць, што работа не зусiм задавальняе вас у змястоўным плане, i вам захочацца правесцi некаторае абнаўленне. У панядзелак вашы мэты будуць падавацца навакольным недасягальнымi, але, сабраўшы ў адно цэлае волю i рашучыя дзеяннi, вы атрымаеце цудоўныя вынiкi. У сераду не ўскладайце асаблiвых надзей на ўплывовых заступнiкаў: яны вам не памочнiкi, разлiчваць давядзецца толькi на асабiстыя сiлы. У суботу не варта абмяжоўваць сябе ў зносiнах i атрыманнi новых уражанняў. ДЗЕВА. Нямала сiл давядзецца аддаць рабоце. Але не засмучайцеся, бо ваш характар дапаможа ўсё пераадолець. Шукайце сэнс жыцця ў сабе i сваiх задачах. Не выключана, што настане вельмi важны перыяд у кар’еры. Праверце на жыццяздольнасць вашу стратэгiю — пажадана, каб яна не адпiхвала навакольных. Не прымайце ў аўторак нiякiх сур’ёзных рашэнняў. Памятайце, што эмоцыi — не лепшы дарадчык у справе. Серада — добры дзень для тых, хто ўладкоўваецца на новую работу. Чацвер можа прынесцi шмат мiтуснi, але вынiк пераўзыйдзе ўсе чаканнi. Гэта цудоўны дзень для выпраўлення адносiнаў з роднымi. У выхадныя займiцеся абнаўленнем гардэроба i змяненнем iмiджу. Па магчымасцi, дапамажыце сябрам, якiя маюць патрэбу ў гэтым. ШАЛI. На гэтым тыднi вы, хутчэй за ўсё, будзеце ў добрым настроi. Дзякуючы гэтаму ўсё запланаванае будзе атрымлiвацца з першага разу. Удача не мiне вашу прафесiйную дзейнасць i ў асабiстым жыццi таксама будзе спадарожнiчаць. У пачатку тыдня будзьце асцярожнымi з авантурнымi iдэямi i прапановамi. У чацвер настане спрыяльны момант, калi вы зможаце дасягнуць сваiх мэтаў i прасунуцца па службовай лесвiцы. Пастарайцеся не згубiць шанц. На рабоце будуць перспектыўнымi новыя i нявывучаныя накiрункi. У кожнай галiне пажадана пазбягаць радыкальных рашэнняў: зараз важная паступовасць. Спатрэбiцца нямала намаганняў i часу, каб вырашыць дробныя праблемы, якiя назапасiлiся. Удзялiце дастаткова часу i ўвагi сваiм дзецям. СКАРПIЁН. Давядзецца змагацца за ўмацаванне аўтарытэту. Неабходна будзе даказваць, што вы здольны пераадольваць усе цяжкасцi. Пастарайцеся ў другой палове тыдня пазбягаць кантактаў з дзелавымi партнёрамi: вельмi вялiкая рызыка з-за дробязяў разбурыць шматабяцаючыя сувязi. У чацвер вас будуць правакаваць на высвятленне адносiнаў. Старайцеся не ўступаць у канфлiкты, асаблiва з блiзкiмi i дарагiмi вам людзьмi, iнакш вы можаце з iмi пасварыцца надоўга. У пятнiцу рашэнне прафесiйных праблем неабходна адкласцi ўбок. Займiцеся планаваннем адпачынку — гэта будзе вельмi важна для вас. СТРАЛЕЦ. У кожнай сiтуацыi на гэтым тыднi разлiчвайце толькi на сябе. У аўторак варта знайсцi час для планавання блiжэйшай будучынi. Вас могуць наведаць цiкавыя i перспектыўныя iдэi. Другая палова тыдня — добры час для рашэння канфлiктных сiтуацый мiрным шляхам. Верагодны кампрамiс без страт для вашых iнтарэсаў. Магчыма прыняцце пазiтыўных рашэнняў, якiя вызначаць вашу блiжэйшую будучыню. Пастарайцеся быць больш рашучымi. Можа пашанцаваць, у тым лiку i ў грашовых справах, толькi не пераацанiце сваiх сiл. Шукайце новыя, неардынарныя шляхi ў асабiстым жыццi. КАЗЯРОГ. Настае цiкавы час, багаты рознымi падзеямi. Работы хоць адбаўляй — ёсць месца i для творчасцi, i для рэалiзацыi новых i старых iдэй. Вынiкi будуць прама прапарцыянальныя сiлам, якiя расходавалi, натхненню i сумленнасцi. Прыдумвайце i ажыццяўляйце iдэi. Калi вы — начальнiк, то час спрыяльны для павелiчэння штату супрацоўнiкаў. ВАДАЛЕЙ. Калi партнёры робяць крок наперад, неабавязкова шукаць у гэтым падвох. Гэта амаль iдэальны тыдзень для таго, каб заняцца падрыхтоўкай i рэалiзацыяй сур’ёзных планаў. Панядзелак — добры дзень для пачатку рамонту. У аўторак будуць удалыя дзелавыя паездкi. У гэты дзень могуць паступiць прапановы, якiя дазваляюць зрабiць крок на чарговую прыступку службовай лесвiцы. Вечар у сераду пастарайцеся прысвяцiць заняткам з дзецьмi. Пятнiца — дзень гарманiчнага рашэння праблем i ўдалы момант для карысных знаёмстваў. РЫБЫ. На гэтым тыднi вы зберацеся з сiламi: тое, што на мiнулым тыднi вам падавалася цяжкавырашальным, удасца завяршыць, прычым вынiкi пераўзыдуць усе вашы чаканнi. У панядзелак вам будзе падабацца тое, што будзеце рабiць. Вас наведае натхненне, з’явiцца шмат магчымасцяў дабiцца поспехаў на рабоце. Серада спрыяльная для афармлення дакументаў цi пачатку камандзiровак i падарожжаў у далёкiя краiны. Чацвер можа стаць самым складаным i неадназначным днём тыдня: павысiцца верагоднасць спрэчак i расчараванняў. У пятнiцу праяўляйце больш чуласцi да навакольных. У гэты дзень добра пачынаць штосьцi капiтальнае, напрыклад — будаўнiцтва дома.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на тыдзень
|
|