21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Глеб згуляе 13 верасня з «Гамбургам»

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол

У асноўную частку самага ганаровага клубнага еўрапейскага турнiру — Лiгу чэмпiёнаў прабiлiся па дзве каманды Украiны i Расii. Першы матч маскоўскi «Спартак» правядзе 12 верасня ў Германii супраць мюнхенскай «Баварыi». У той жа дзень данецкi «Шахцёр» сустрэнецца ў Iталii з «Ромай». 13 верасня «Дынама» з Валянцiнам Бялькевiчам прыме ў Кiеве румынскую «Сцяуа», маскоўскi ЦСКА згуляе ў Партугалii з «Порту», а беларускi легiянер пад нумарам 13 Аляксандр Глеб у саставе лонданскага «Арсенала» выйдзе на поле нямецкага клуба «Гамбург». Сапернiкi каманд вызначылiся ў рамках жараб’ёўкi групавога этапу Лiгi чэмпiёнаў у Манака. Нагадаем саставы ўсiх квартэтаў. Група «А»: «Барселона» (Iспанiя), «Чэлсi» (Англiя), «Вердэр» (Германiя), «Леўскi» (Балгарыя); група «В»: «Спартак» (Расiя), «Iнтэр» (Iталiя), «Баварыя» (Германiя), «Спорцiнг» (Партугалiя); група «С»: «Лiверпуль» (Англiя), ПСВ (Галандыя), «Бардо» (Францыя), «Галатасарай» (Турцыя); група «D»: «Шахцёр» (Украiна), «Валенсiя» (Iспанiя), «Рома» (Iталiя), «Алiмпiакас» (Грэцыя); група «Е»: «Дынама» (Украiна), «Рэал» (Iспанiя), «Лiён» (Францыя), «Сцяуа» (Румынiя); група «F»: «Манчэстар Юнайтэд» (Англiя), «Сэлцiк» (Шатландыя), «Бенфiка» (Партугалiя), «Капенгаген» (Данiя); група «G»: ЦСКА (Расiя), «Арсенал» (Англiя), «Порту» (Партугалiя), «Гамбург» (Германiя); група «Н»: «Мiлан» (Iталiя), «Лiль» (Францыя), АЕК (Грэцыя), «Андэрлехт» (Бельгiя). Па дзве лепшыя каманды выйдуць у плэй-оф.

Дарэчы, у рамках жараб’ёўкi былi названы пераможцы ў намiнацыях мiнулага розыгрышу Лiгi чэмпiёнаў. Лепшымi iгракамi сталi бразiлец Раналдзiньо (лепшы iгрок), камерунец Самюэль Эта’О (абаронца), партугалец Дэку (паўабаронца), iспанец Карлес Пуйоль (нападаючы). А вось лепшага абаронцу варотаў мае лонданскi «Арсенал» — гэта немец Йенс Леман.

ФУТБОЛЬНАЕ ДЭЖА ВЮ

Еўрапейскi сезон для беларускiх клубаў завершаны. Днямi барысаўскi БАТЭ зноў «зламаўся» на расiйскiм клубе: у матчы ў адказ уступiў казанскаму «Рубiну» ў другiм адборачным раундзе Кубка УЕФА — 0:2. Мiнскае «Дынама», якое яшчэ мела шанцы згуляць у асноўнай сетцы Кубка УЕФА, прапусцiла далей славацкую «Артмедыю». Нагадаем, што камандзе было дастаткова забiць мяч дома i не прапусцiць у сваю «браму». Дынамаўцы Ковель i Марсiо галы сапраўды забiлi. Аднак ветэран Эдуард Тучынскi не змог захаваць вароты сухiмi — 2:3 на карысць гасцей. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi трэнер «Дынама» Аляксей Пятрушын пацвердзiў галоўную праблему клуба на сёння: пакуль няма добрай замены траўмаванаму галкiперу Артуру Лесько, што ўплывае i на вынiкi матчаў нацыянальнага чэмпiянату. Настаўнiк паскардзiўся i на няўдачу, бо яго iгракi сапраўды мелi шэраг галявых момантаў, але не здолелi iх выкарыстаць. Падначаленых Аляксея Пятрушына зноў пакрыўдзiла «Артмедыя»: у мiнулым сезоне яго казахстанскi «Кайрат» у Лiзе чэмпiёнаў спынiла менавіта гэта каманда, а iгракоў Iгара Крыўшэнкi зноў засмуцiлi расiяне. Футбольнае дэжа вю нейкае. Асноўны раунд Кубка УЕФА, на жаль, стартуе 14 верасня без нашых клубаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У асноўную частку самага ганаровага клубнага еўрапейскага турнiру — Лiгу чэмпiёнаў прабiлiся па дзве каманды Украiны i Расii. Першы матч маскоўскi «Сп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика