21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работы ў вераснi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Верасень — пачатак восенi. Днi становяцца карацейшымi, радзей свецiць сонейка. З другой паловы месяца ўсё часцей над зямлёй навiсаюць нiзкiя аблокi, iдзе дождж. У канцы месяца назiраюцца замаразкi. Пацяпленне спалучаецца з пахаладаннем. Настае перыяд асенняга раўнадзенства.

У садзе ў першай дэкадзе робiцца збор пладоў слiвы, яблынi, iншых культур, робяць пасадкi адраўнелых чаранкоў парэчак. Прарэджваюць кусты агрэсту, парэчак. Выразаюць парасткi малiны, якiя адпладаносiлi, слабаразвiтыя парасткi гэтага года, перакопваюць глебу ў мiжрадкоўях, уносяць угнаеннi.

Пасля збору ўраджаю знiмаюць i спальваюць лоўчыя паясы, аглядаюць кару, знiшчаюць выяўленыя ў трэшчынах каналы з вусенямi пладажэркi. У маладых яблынь i груш прышчыпваюць парасткi, якiя моцна растуць на дрэвах, што пладаносяць, абразаюць хворыя цi моцна аслабленыя галiнкi, выдаляюць парасткi, якiя растуць унутры кроны, лечаць раны.

У трэцяй дэкадзе збiраюць плады зiмовых гатункаў, ападкi, пакiнутыя на дрэвах гнiлыя плады. Апрацоўваюць прыствольныя кругi i глыбока рыхляць мiжрадкоўі саду з унясеннем угнаенняў.

У канцы месяца выразаюць сухiя галiнкi i прарэджваюць кусты парэчак i агрэсту, перакопваюць глебу з адначасовым унясеннем арганiчных i мiнеральных угнаенняў.

На агародзе заканчваюць уборку гароднiны i садавiны, вядуць iх перапрацоўку, падрыхтоўваюць месца для захоўвання гэтых культур.

Працягваюць догляд за познiмi гатункамi капусты, падкормлiваюць, акучваюць, вядуць барацьбу са шкоднiкамi. Заканчваецца ўборка кабачкоў, гарбузоў, патысонаў, баклажанаў, буракоў, капусты, бульбы.

Тэрмiн уборкi караняплодаў вызначаецца не толькi ў залежнасцi ад тэмпературы, але i ад стану раслiн. Напрыклад, у буракоў караняплоды выступаюць над зямлёй i моцна трэскаюцца пад уплывам ваганняў тэмпературы, таму iх трэба выкопваць першымi, потым рэпу, моркву i iнш.

Важная ўмова для захоўвання — своечасовая ўборка. Недаспелыя плады зiму «не перажывуць». Пераспелыя таксама дрэнна захоўваюцца: растрэскваюцца, губляюць пажыўныя рэчывы. Плады з механiчнымi пашкоджаннямi да доўгага захоўвання наогул не падыходзяць.

У сярэдзiне месяца садзяць зубкi позняга часнаку. Пасадка часнаку падыходзiць таксама для абсадкi цюльпанаў, гладыёлусаў, астраў. Фiтанцыды, якiя выдзяляюцца часнаком, ахоўваюць раслiны ад хвароб.

У кветнiку да сярэдзiны месяца дзеляць i перакопваюць шматгадовыя раслiны. У глебу ўносяць арганiчныя i мiнеральныя ўгнаеннi (200—300 г суперфасфату, 20—30 г калiйнай солi на 1 кв. м).

Высаджваюць расаду двухгадовых культур на пастаяннае месца, мульчыруюць вакол iх зямлю торфам цi перагноем.

Садзяць цыбульныя раслiны: спачатку дробныя кветкi, а потым буйныя (гiацынты, нарцысы, цюльпаны). Глебу перад пасадкай перакопваюць i ўносяць на кожны квадратны метр 1,5—2 вядры кампосту, 200—300 г драўнiннага попелу, 50—70 г суперфасфату, 40—60 г амiячнай салетры, 40—50 г хлорыстага калiю. Баразёнкi, падрыхтаваныя да пасадкi, палiваюць растворам марганцоўкi малiнавага колеру i пасыпаюць пяском. Цыбулiны пратручваюць у растворы карбафосу (50 г на 10 л вады) на працягу 10—15 мiнут. Пасля пасадкi зямлю мульчыруюць торфам, перапрэлым гноем, а з наступленнем маразоў уцяпляюць лiсцем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верасень — пачатак восенi. Днi становяцца карацейшымi, радзей свецiць сонейка. З другой паловы месяца ўсё часцей над зямлёй навiсаюць нiзкiя аблокi, i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика