21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свята, што апякуе Творца

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...У праграме ўсiх 13 свят беларускага пiсьменства былi прэзентацыi газет, працавалi iх стэнды. Але, здаецца, нiдзе яшчэ нас, звяздоўцаў, не сустракалi вось ТАК — быццам родных, быццам самых СВАIХ сваякоў.

Прыйшлi — лiчы, усе, каго ведалi завочна. Найперш — Джэма Фёдараўна Пясчынская (з астрамi, з дамашнiм сокам — «можа пiць хто захоча»...) i Людмiла Паўлаўна Курыловiч — прыгажуня, разумнiца, дачка нашай любiмай (i пакойнай, на велiзарнейшы жаль!) Нiны Маркаўны Захарэвiч. Дарэчы, з Масквы, дзе жыве, яна прывезла на свята пастаўчанку народную артыстку Расii — Лідзію Абрамаву (iнтэрв’ю з ёй — у наступным нумары). Дабраўся з вёскi Навасёлкi Валерый Гаўрыш з жонкай (за газету, казалi, зiмой з цешчай «ваююць»: «не аддае нумар... Пакуль не прачытае. Да апошняга радка»)... Не магла не прыйсцi сямейка Iрыны Гутар...

А ўжо колькi новых людзей, а адкуль!.. Крыху геаграфii — Вольга i Рыгор Бахматы маладая сям’я настаўнiкаў з Клiчаўскага раёна, Антанiна Чаславаўна Галуза з Глыбоцкага, Алена Стаўская з Мiёрскага, сям’я Майсеенкаў з Мядзельскага, Алена Лявонцьеўна Мачэль з Вiлейкi, Святаслаў Крупенька з Гомеля... I ўжо з Пастаў i Пастаўшчыны...

— Першы раз «Звязда» трапiла да мяне ў 39-м годзе, — расказвала сп. Шыман. — Савецкая ўлада тут хутка ўсталявалася. Газет — цэлыя кiпы прывозiлi: шчасце было па-беларуску чытаць. I партрэты Сталiна вельмi прыгожыя... Некаторыя iх выразалi, на сцены ў хатах вешалi... З газетай гэта — першае знаёмства было. А падрасла, пайшла працаваць — стала выпiсваць. Зараз на пенсii даўно... Бывае, няма «Звязды» па чацвяргах, альбо памылак наробiце, альбо рэклама... Усё, думаю, пазваню ў рэдакцыю, пасваруся. Потым, гляджу, выправiлiся крыху...

Пасварыцца — жаданне было i ў iншых падпiсчыкаў, а вось адмовiцца, на шчасце, не. Больш за 20 гадоў пастаянна чытае газету сп. Катовiч, настаўнiк Андронаўскай школы, больш 15 — Iя Грык’ян (працуе выхавацелькай у дзiцячым садку), прыкладна столькi ж — улюбёная ў звяздоўскiх фота- i проста карэспандэнтаў сп. Каласёнак з Насасёлак i яе зямлячка Тамара Сарока (яна ў нас парасон некалi выйграла. Дагэтуль носiць), Мiхаiл Ганчароў, муж i жонка Чырвоныя...

Не перадаць зместу ўсiх размоў i радасцi ад знаёмства (хоць чырванець, як вы разумееце, таксама прыйшлося), не выказаць гонар за старэйшую ў краiне газету, за нашу з падпiсчыкамi агульную, жывую беларускую мову.

Асобнае (з дазволу?) слова пра «Простую...» У Паставы, за сорак вёрст прыехала супрацоўнiца Норыцкай бiблiятэкi Людмiла Паганько. Прывезла кнiгу «Праз каханне», якую, паводле слоў (ды i бачна было) прачытала амаль 50 чалавек. Нельга, вiдаць, болей усцешыць аўтара?!. Мяняю тую, «зачытаную» на дзве, тры новыя! В.Д.).

Прабачце, але ж сам сябе не пахвалi, так i памрэш... Да таго ж i нагода новая ёсць: на свяце не абышлася «Звязда» без чарговага конкурсу. На стэндзе, на вiдным месцы мы павесiлi... аўцюкоўскiя лапцi. Пра iх i газету любы з жадаючых мог зрыфмаваць 4—8 радкоў. Не экспромтам. Думай хоць да вечара...

Вечарам (гадзiн у 16) да ўвагi «журы» было каля 30 варыянтаў. Лепшыя (пачуйце!):

У модзе зараз чаравiкi,

Не ў лапцях беларус iдзе,

I зоркаю гарэць вялiкай

Жадаю сёння я «Звяздзе»!

Эх лапцi мае,

Лапцi лакавыя,

Без любiмай «Звязды»

Усе мы плакалi б!

Калi ў хаце ёсць «Звязда»,

Й лапцi сплесцi не бяда!

Свята наша не забуду,

Тут сяброў сабе знайду...

У лапцях хадзiць, мо, буду,

Але выпiшу «Звязду»!

Аўтары — нашы (можна ж так?) Iрына Гутар i Валянцiна Гiрвель з Пастаў, Святаслаў Крупенька з Гомеля. Iм — нашы прызы (два, на жаль, не ўручаны). Астатнiм — сп. Шышко, Яцына, Шчаснай, Давiдовiч, ансамблю «Маладзiца», Пятру, мужу i жонцы Марцiнчык i iншым шчырая ўдзячнасць.

I апошняе. На свяце, як заўсёды, мы раздавалi фiрменныя календары, паветраныя шарыкi. Не задарма, як кажуць, — за «Дзякуй». Праблема з iм як заўсёды была. Бо горад, нават на свяце беларускага пiсьменства гаворыць так, як думае, гэта значыць — у асноўным па-руску. I калi дарослыя маглi досыць лёгка пераключыцца, то дзецi...

Адзiн хлопчык па-беларуску знаў толькi слова бульба. Другi казаў, што не ведае, як па-нашаму будзе «Спасибо», бо ў школу яшчэ не ходзiць, а трэцi...

Усiх, хто падыходзiў мы вучылi вельмi простаму — сказаць: «Дайце, калi ласка, мне адзiн шарык... Дзякуй...». Дык вось адзiн з пастаўчан (гадоў васьмi — з разумнымi вочкамi, прыгожы, бялявы) з гэтай просьбай падыходзiў разоў цi не дзесяць! Пыталi, мо, ён хоча падняцца ўгору i куды-небудзь з Пастаў махануць? Кажа, не. Мо, на зiму засольвае? Не. Мо, дзяўчынкам носiць?..

Так i не прызнаўся! Мы ўсцешылi сябе тым, што яму спадабалася гаварыць: з намi, па-беларуску.

Карацей, чарговы паветраны аддалi з умовай, што, калi вырасце, з першай жа зарплаты абавязкова выпiша «Звязду».

...На шарыку якой быў кароткi надпiс «Да чытача — з любоўю».

Валянцiна ДОЎНАР.

Ад яе ж... Мо, памыляюся, але ў многiх рэпартажах са свята калегi, скажуць, вiдаць, пра тое, што ў пачатку жнiўня ў краiне iшлi дажджы, у сярэдзiне — таксама, у канцы — яшчэ i якiя!

Два дзянькi ў вераснi (першыя субота i нядзеля) было добрае, амаль летняе надвор’е.

Так (ну згадзiцеся?) мiжволi, прыйдзеш да высновы, што свята беларускага пiсьменства апякуе сам Бог, быццам знак нам дае, быццам шанц чарговы, каб звярнулiся да вытокаў сваiх, да культуры, да мовы.

Паставы гэта, здаецца, зразумелi.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...У праграме ўсiх 13 свят беларускага пiсьменства былi прэзентацыi газет, працавалi iх стэнды. Але, здаецца, нiдзе яшчэ нас, звяздоўцаў, не сустракал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика