Брыльянты оптам
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Цэлую партыю... брыльянтаў спрабаваў збыць у беларускай сталiцы раней судзiмы жыхар Мiнска.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, раней судзiмы мiнчанiн нейкiм чынам ухiтрыўся даставiць з афрыканскай Гвiнеi 41 брыльянт прыроднага паходжання. Былi сярод гэтых камянёў i вельмi каштоўныя экзэмпляры. Адзiн брыльянт — жоўтага колеру, другi — з унiкальнай агранкай, яшчэ некалькi — даволi буйных памераў. Па самых прыблiзных падлiках кошт усёй партыi складае не менш за 50 тысяч долараў. Аднак гаспадару ўсяго гэтага багацця, па яго словах, тэрмiнова спатрэбiлiся грошы i ён вырашыў прадаць каштоўныя каменьчыкi ўсяго за 13 тысяч долараў. У момант ажыццяўлення незаконнай здзелкi гандляра брыльянтамi затрымалi супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi сталiчнага ГУУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлую партыю... брыльянтаў спрабаваў збыць у беларускай сталiцы раней судзiмы жыхар Мiнска |
|