21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дом Iаганеса Рау» ў Мiнску

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Мiнскi Мiжнародны адукацыйны цэнтр з мiнулай пятнiцы афiцыйна носiць iмя выдатнага нямецкага палiтыка, дзяржаўнага дзеяча, экс-прэзiдэнта ФРГ Iаганеса Рау.

З гэтай нагоды ў сталiцы адбылася ўрачыстасць. У ёй удзельнiчалi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi i бундэстага Германii, ландтага зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя, дыпламаты, прадстаўнiкi грамадскасцi, святары.

Інiцыятыва прысваення Мiнскаму адукацыйнаму цэнтру (МАЦ) iмя Iаганеса Рау належыць беларускаму боку, пра што i ўзгадаў у сваёй прамове мiнiстр замежных спраў Сяргей Мартынаў. (Гэта прапанова сёлетняй зiмой прагучала ў МАЦ з вуснаў яго намеснiка ў час жалобнай цырымонii з нагоды заўчаснай смерцi Iаганеса Рау.) Мiнiстр не без задавальнення адзначыў, што iнiцыятыва была пачута заснавальнiкамi цэнтра ў абедзвюх краiнах. Аднадушнае яе прызнанне ўсiмi зацiкаўленымi бакамi, хуткасць i ўзгодненасць у прыняццi рашэння па перайменаванню МАЦ, на думку мiнiстра, сведчыць аб тым, што «насенне» ўзаемаразумення i даверу памiж нашымi краiнамi i народамi, якое пасеяў Рау, дае добрыя ўсходы. Увогуле, яго iмя, як нiякага iншага германскага палiтыка сучаснасцi, звязана з гiсторыяй развiцця двухбаковых адносiнаў у перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасцi.

Сваю згоду на прысваенне цэнтру iмя Рау дала яго жонка Крысцiна, якая разам з дачкой Ганнай прысутнiчала на ўрачыстасцi. Мiж iншым, на яе прыбыло амаль 50 гасцей з Германii. Крысцiна ў сваiм кароткiм выступленнi заўважыла, што дзейнасць цэнтра ўяўляе сабой, акрамя ўсяго iншага, i выдатны прыклад «народнай дыпламатыi».

Вельмi сiмвалiчна, што ўрачыстасць адбылася напярэдаднi Мiжнароднага дня мiру, якi адзначаецца 21 верасня. Iаганес Рау быў сярод самых актыўных у Еўропе барацьбiтоў за захаванне мiру на кантыненце, ажыццяўленне пасляваеннага прымiрэння народаў i дзяржаў, пераадоленне бар’ераў памiж iмi. Iмя Рау, гаварылi на ўрачыстасцi яго паплечнiкi, сябры i прыхiльнiкi, як немцы так i беларусы, стала сiмвалам гэтай гуманнай палiтыкi.

Яе вытокi ў хрысцiянскiм веравызначэннi Рау. Невыпадкова мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт (ён таксама ў свой час горача падтрымаў прапанову МЗС нашай краiны) зазначыў, што Iаганес Рау быў не толькi палiтычным, але i царкоўным дзеячам. Цяжка перабольшыць яго ўклад у развiццё супрацоўнiцтва памiж Германiяй i краiнамi Усходняй Еўропы. Адзiн з вынiкаў шматграннай дзейнасцi Рау — стварэнне адукацыйнага цэнтра ў Мiнску, якi стаў месцам правядзення дыялога, сустрэч прадстаўнiкоў грамадскiх i рэлiгiйных арганiзацый розных краiн. Таму Беларуская праваслаўная царква прымае самы актыўны ўдзел у рабоце цэнтра, падкрэслiў Фiларэт.

Нагадаем, Iаганес Рау нарадзiўся ў студзенi 1931 года ў сям’i пратэстанцкага прапаведнiка. С 1957 года — член Сацыял-дэмакратычнай партыi Германii (СДПГ). Ён становiцца самым маладым дэпутатам ландтага зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя. 20 гадоў ён быў прэм’ер-мiнiстрам самай вялiкай па колькасцi насельнiцтва i самай эканамiчна развiтай зямлi ФРГ Паўночны Рэйн-Вестфалiя. З 1999 па 2004 гг. — ён федэральны прэзiдэнт Германii.

На заканчэнне нагадаю два вядомыя выказваннi Рау: «Без ведання гiсторыi i традыцый нельга пабудаваць будучыню, вартую чалавека». Цi вось яшчэ: «Ад’язджаючы ў iншыя краiны, важна мець радзiму ўнутры сябе, таму што ў таго, хто не мае дома, не можа быць суседзяў».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi Мiжнародны адукацыйны цэнтр з мiнулай пятнiцы афiцыйна носiць iмя выдатнага нямецкага палiтыка, дзяржаўнага дзеяча, экс-прэзiдэнта ФРГ Iаганеса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика